На запыт знайшлося 26 артыкулаў

  1. 1
    мядзведжа
    высахнуць як мядзведжа лапа. Гл. лапа.
    усяго як у мядзведжым вушку. Гл. вушка.
    цёпла як у мядзведжджым вушку. Гл. вушка.
  2. 2
    мядзведзь
    жыць як вядзмедзь у мярлоге. Бран. Няўхв. Пра непрыбранае жытло, запушчанасць гаспадаркі, адасобленасць ад людзей. Расторгуев, 159.
    сяброўства як у рысі з мядзведзем. Гл. рысь.
    сядзець як у мядзведзя ў вушку. Мядз. Пра надзейнае, утульнае пачуванне. Гілевіч 2007, 138.
    абрасці як мядзведзь. Ваўк. п., Івац. Жарт. Пра нястрыжанага, няголенага чалавека. Federowski, 3; ЗЗайкі.
    ашчарэпіць як мядзведзь. Жарт. Пра чалавека, які крэпка абняў, абшчапіў кагосьці іншага. Станкевіч, 69.
    валюгацца (варочацца, трашчаць) як мядзведзь. Пух. Насмешл. Пра чалавека, які нязграбна ходзіць ківаючыся. Шатэрнік, 42; Шпилевский, 176; Киркор, 238. ≺ Валюгацца - хадзіць ківаючыся.
    варочацца/паварочвацца як мядзведзь. Карэл., Слон. Няўхв. Пра няўклюднага і непаваротлівага чалавека. Крэмнеў, № 126; Высл., 358; АВНЛ.
    дужы як мядзведзь. Ваўк. п., Сміл., Докш. Ухв. Пра дужага здаровага чалавека. Federowski, 89; Шатэрнік, 89; Высл., 315.
    жыць як вядзмедзь у мярлоге. Бран. Няўхв. 1. Пра жыццё ў непрыбраным памяшканні, непрыбранай хаце. 2. Пра адасобленае, замкнёнае жыццё каго-н. Расторгуев, 159.
    здоровы ек медзведзь. Стол. Ухв. ЖНС, 197. Тое, што дужы як мядзведзь.
    згорбіцца як мядзведзь скачучы. Насмешл. Пра сагнутую, згорбленую паставу чалавека. Янк., Пар., 72.
    кацалапы як мядзведзь. Карэл. Насмешл. Пра чалавека з крываватымі нагамі. Высл., 334.
    коле ў плечы усё роўна як мядзведзь сядзіць. Слон. п. Пра адчуванне цяжару, болю ў плячах. Federowski, 237.
    кудлаты як мядзведзь. Лаг. 1. Пра непрычасанага аброслага чалавека. 2. Пра кудлатую жывёліну. Varłyha, 58.
    ласы як мядзведзь на мёд. Мін. Насмешл. Пра дужа ласага да нечага чалавека. ЛЦ, 92.
    мармытаць (ляжаць, мыркаць) як мядзведзь у бярлозе (мярлозе). Ваўк. п., Сміл., Светл. Няўхв. Пра некага, хто не робіць, вольна разлёгся і адпачывае. Federowski, 179; Нос., 80; Шатэрнік, 155; Рапановіч, 254; Высл., 345; Станкевіч, 676.
    матацца як мядзведзь. Ляцкий, 23. Тое, што валюгацца як мядзведзь.
    Мужык не мядзведзь, а мяса аб'есць. Браг. Прык. Пра жорсткага неспагадлівага мужа. ПП 2, 643.
    непаваротлівы як мядзведзь. Хоц. Пра няўклюднага і непаваротлівага чалавека. Бялькевіч, 358; Матэрыялы 1981, 55.
    непаспешны як мядзведзь за вераб'ём. Рэч. Пра маруднага, няўклюднага і непаваротлівага чалавека. Мат. Гом., V, 173.
    панімаць у чым як мядзведзь у Бібліі. Іран. Пра чалавека, зусім не дасведчанага ў нейкай справе. Фед. Арх.
    перціся напралом як мядзведзь на пасеку. Брэсц. Няўхв. Пра рух да прывабнага месца, не разбіраючы дарогі. ЛЦ, 74.
    Работа не мядзведзь: можна заўтра паглядзець. Прык. Жарт. Пра магчымасць адкласці нейкую работу. Романов 1901, 68.
    старацца як мядзведзь у мёдзе. Капыл. Іран. Насмешл. Пра чалавека, які дзейнічае груба, абы-як, захоплены сквапнасцю. ДА.
    ты завядзеш басам як воўк часам, а я за табою як мядзведзь парою. Гл. воўк.
    у жываце як мядзведзь варочаецца. Слон. п. Пра стан страўніка, які ўздуўся і баліць. Federowski, 373.
    як мядзведзь каштарлапы. Бял. Яўсееў, 57. Тое, што кацалапы як мядзведзь.
    як мядзведзь у бярлозе. Свісл. 1. Ухв. Пра бесклапотнае жыццё каго-н. 2. Няўхв. Пра знаходжанне ў недагледжаным памяшканні. Сцяшковіч, 616.
    Худа дзеду без бабы як мядзведзю без лапы. Прык. Пра важнасць гаспадыні ў хаце. Аксамітаў, 167; Шимановский, 473.
    хочацца чаго як мядзведзю мёду. Насмешл. Пра надта прагнае жаданне чаго-н. Янк., Пар., 184.
  3. 3
    мяжа
    паспаць як заяц пад мяжой. Гл. заяц.
    сядзець як заяц пад мяжою. Гл. заяц.
    уросшы як груша ў мяжу. Гл. груша.
  4. 4
    мяздра
    хлеб як мяздра. Мсцісл. Няўхв. Пра клейкі, ліпкі, непрапечаны хлеб. Юрчанка, 191.
  5. 5
    мякіна
    Грошы - не мякіна, а чалавек не скаціна. Слуцк. Прык. Пра патрэбу ашчадна ставіцца да грошай. Сержпутоўскі 1999, 42.
    лушаі як мякіна. Лаг. Пра густую буйную перхаць. Varłyha, 65.
    Душка не птушка: мякінаю не адбудзеш. Гл. птушка.
    як жыд на мякіне. Гл. жыд.
    розьесціса як свінья на мякіні. Гл. свіння.
    браць як за мякіну. Ваўк. п. Пра набыццё нечага амаль задарма. Federowski, 42.
    лезці як мыш у мякіну. Гл. мыш.
    накінуцца бы свінні на мякіну. Гл. свіння.
    грошай (дзенег) як мякіны. Ваўк. п., Рэч., Мсцісл. Пра вялікую колькасць грошай. Federowski, 117; Pietkiewicz, 371; Юрчанка, 191.
    клопату як мякіны. Брэсц. Пра шматлікія клопаты. Высл., 335.
    Як з мякіны падушка, так з нявесты дачушка. Прык. Пра тое, што нявестка не стане для свекрыві дарагой, як дачка. Аксамітаў, 269.
  6. 6
    мякуш
    мякки як мякуш. Смал. Пра нешта мяккае. Добр., Смол., 426.
  7. 7
    мяла
    пазіраць як мяла аблізаў[шы]. Слон. Кплів. Пра чалавека ў няёмкім становішчы. Высл., 359.
    папасці як мяла ў кісель. Насмешл. Пра чалавека, які трапіў некуды без патрэбы на тое. Янк., 419.
    насіцца як дурань з мялам. Гл. дурань.
    як мяло. Гарад. Няўхв. Пра лянівага, непаваротлівага чалавека. СПЗБ 3, 103.
  8. 8
    мяліца
    есці як мяліца. Навагр. Зласл. Пра надта прагнае спажыванне ежы. Сцяшковіч, 616.
  9. 9
    мямля
    хадзіць як мямля. Сен. Няўхв. Пра кагосьці нерашучага, несабранага. Каспяровіч, 154.
  10. 10
    мянёк
    гладкі як мянёк (мянтуз). Івац. Памянш. Ухв. 1. Пра добра адкормленую жывёлу. 2. Пра дагледжанага сытага дзіцёнка. Янк., 402; ЗЗайкі.
  11. 11
    мянташка
    балбатаць як мянташка. Шчуч. Няўхв. Арх. Гр.
    язык ходзіць як мянташка па касе. Ваўк. п., Слон. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Federowski, 126; Высл., 424.
    язык як мянташка. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
  12. 12
    мянтуз
    сцішыцца як мянтуз пад карчом. Мін. Пра кагосьці, хто затаіўся ў бяспечным месцы. ЛЦ, 58.
  13. 13
    мянцюшка
    есці як мянцюшка. Шальч. Няўхв. Пра чалавека, які шмат і непрыгожа есць. СПЗБ 3, 106. ≺ Мянцюшка - мянташка, мешалка.
  14. 14
    мярлог
    жыць як вядзмедзь у мярлоге. Гл. мядзведзь.
    спаць як у мярлогу. Віл. Асудж. Пра непрыбраны ложак каго-н. СПЗБ 3, 107.
    (мармытаць, ляжаць, мыркаць) як мядзведзь у бярлозе (мярлозе). Гл. мядзведзь.
  15. 15
    мярцвец
    быць як мярцвец. Навагр. Пра чалавека ў стане спалоху, моцнай хваробы. СПЗБ 3, 108.
    пабялець ад страху як мярцвец. Раснян. Спачув. Пра стан страху, збяленне. Бялькевіч, 271.
    прибранный як мяртвец. Смал. Пра добра, але строга і танна апранутага чалавека. Добр., Смол., 704.
  16. 16
    мярцвяк
    збялець як мярцвяк. Пра моцна збялелага чалавека. ФСБМ 1, 137.
  17. 17
    мярэц
    шыць як на мярца. Ваўк. п. Пра абы-якое, нямоднае, неахайнае шыццё. Federowski, 301.
    плакаць як па мярцу. Зэльв. Пра моцны, голасны плач каго-н. Сцяцко 1970, 99.
  18. 18
    мяса
    Вантроба не мяса, а ўдава не дзеўка. Прык. Іран. Пра немагчымасць замяніць мяса вантробай, а ўдаву дзяўчынай. Federowski, 326.
    дакучаць як сытае мяса. Маст. Іран. Пра надаедлівага чалавека. Даніловіч, 254.
    збрыднуць як сытае мяса. Ваўк. п. Іран. Federowski, 352. Тое, што дакучаць як сытае мяса.
    Мужык не мядзведзь, а мяса аб'есць. Гл. мядзведзь.
    Мужык не сабака, а мяса выесць. Гл. сабака.
    сораму як у пеўня мяса на шпорах. Гл. певень.
  19. 19
    мятла
    як метла. Лоеў. Ухв. Пра ўвішную, спрытную маладую жанчыну. Янкова, 66.
    парасёнак як метла. Лоеў. Няўхв. Пра дужа хуткае, рухлівае парася. Янкова, 167.
    праворны як мятла ў руках. Ухв. Пра энергічнага, працавітага, увішнага чалавека. ЛА, 25.
    працаваць як мятла. Рэч. Ухв. Пра добрую, энергічную працу. ЛЦ, 30.
    сядзець як мыш пад мятлой. Гл. мыш.
    чыста дзе як мятлою вымеў. Ваўк. п. Ухв. Пра чысціню дзе-н. Federowski, 71.
    як мятлою вымела (змяло, змецена) каго, што. Ваўк. п., Слуцк., Слон. Пра абсалютнае знікненне чагосьці альбо кагосьці. Federowski, 374; Сержпутоўскі 1999, 36; Высл., 429.
  20. 20
    мяцеліца
    як у мяцеліцу дарогу знайсці. Пра нешта цяжкое для выканання. Ройзензон, 81.

Паведаміць пра недакладнасьць