На запыт знайшлося 84 артыкулы

  1. 1
    прабедненька — беднавата.
    Дзяцей багата, дык прабеднінька жылі.
  2. 2
    праварына — праход у плоце, у які йдзе жывіна (жывёла) з поля, адкуль выязджаюць.
    Збегай закладзі праварыну, каб каровы ў шкоду не залезлі.
    Перакладаў я неяк вершы ўкраінца Івана Драча. Там было: на ворині сидять тесть і зять. Слова ворина не было ні ў Грынчэнкі, ні ў сучасных слоўніках. Мой сусед-украінец патлумачыў, што гэта проста жардзіна ў плоце. Дзе Кіеўшчына, дзе Вушаччына, а словы пакумленыя. І ясней, адкуль праварына. Дарэчы, на Вушаччыне ёсць слова таго ж значэння - увароціна. Плот зробіў, увароціну зробіў заязджаць. А на Меншчыне праварына — стойла.
  3. 3
    правіна, правінка — віна, вінаватасць.
    Якую ды якую правінку знайдзіць, абы прычапіцца.
  4. 4
    прагнуць — пілнаваць, цікаваць.
    Кот прагнуў за куранятамі.
  5. 5
    прагон, прагонка — праход для выгану кароў.
    Не стаі ў прагоне - каровы йдуць.
  6. 6
    прадрогацца — пратрэсціся, пракалаціцца.
    Па брукаванцы прадрогаўся, як жывы астаўся.
  7. 7
    пражытак — пражыццё, выдаткі.
    Што б яму мала было на пражытак гэтых грошы.
  8. 8
    прайдак — пранырлівы, кемлівы.
    Прайдаку лацвей у любым баку. Прайдак не прападзець нідзе - ні на на зямлі, ні на вадзе.
  9. 9
    прайдачыла — прайдоха, пройда.
    І сябра пасадзіць на шыла - такі прайдачыла!
  10. 10
    пралаяць — прысаромець.
    Пінжак такі карэлый, пралай яго, што абы-як ходзіць.
  11. 11
    пралетаваць — прабыць лета й не сапсавацца.
    Кілбасы жырам заліла - яны й пралетавалі.
  12. 12
    праскарджваць — упікаць, прасміхаць, пад'ялдыкваць.
    Другіх праскарджваіць, а на сябе дыхнуць баіцца.
  13. 13
    прасміхаха — прасмішніца.
    Прасміхаха й матку родную не пашкадуіць - прасмяець.
  14. 14
    пратарэка — жартаўнік, прасмешнік, пад'ялдыка.
    Пратарэка ўсіх прасмяець, а сам і не ўсміхнецца.
  15. 15
    пратаць — выбіваць пранікам мокрую бялізну; яшчэ — біць, дубасіць.
    Цэлы адвячорак пратала белле на кладцы, як праннік ня збіла. Яна на яго вярэць, а ён яе пратаіць.
  16. 16
    прахадзім — прайдзісвет, махляр, круцель.
    Прахадзімы гэты ўсякія поўну Вушачу наехалі.
  17. 17
    працівак — прамежак паміж дзвюх сценаў у хляве.
    У пуні сена кладуць на два канцы, а пасярод дзверы, - гэта й ёсць працівак. Два капцы сена налажыў у працівак.
  18. 18
    прачутка — погаласка, чутка, навіна.
    Прачутка пашла па сяле, што Праксэдзін малец вярнуўся.
  19. 19
    праява — дзіва, нечаканасць.
    У тваім хляве праява стала, // Праява стала, праявілася: // Усе каровачкі пацяліліся...
  20. 20
    проздзверы — выбягаць, уцякаць праз дзверы.
    Ён проздзверы - і насып яму солі на хвост.

Паведаміць пра недакладнасьць