На запыт знайшлося 179 артыкулаў

  1. 61
    замухраваты — ценькі, нягеглы.
    Доўга ў больніцы адлежаў, такі замухраваты стаў.
  2. 62
    замясціць — замяніць.
    Ты паглядзі, колькі ты замясціла мяса пітухамі.
  3. 63
    занездаравець — занядужыць, падупасці, набрацца хваробы.
    Сынок мой, нешта занездаравела я. Трэба бульбу пацерабіць ад растоў, можа, яна занездаравела.
  4. 64
    занятка — занятак, нейкая справа.
    Дровы паціху ў граду складаю, а ўсё ж нейкая занятка ёсь.
  5. 65
    западлівы — хваравіты, часта западае (хварэе).
    Малы западлівы, з хваробы не вылазіць.
  6. 66
    запал — запар, адзін за адным.
    Думаіш, што тры дні запал свята будзіць.
  7. 67
    запальчывы, запыльчывы — успыхлівы, хутка загараецца.
    Мужык у Анюты такі запальчывы, чуць што - халера яго забіраіць. Запыльчывы, алі ня помслівы, караць ня будзіць.
  8. 68
    запіўнікі — якія запіваюць маладую.
    Прыехалі запіўнікі здалёк.
  9. 69
    заплюснуць — заплюшчыць.
    Яшчэ адзін хліб - і заплюснуў вочы.
  10. 70
    запоіны — сватанне, калі запіваюць маладую.
    Паедзім у запоіны, пакуль не перадумалі.
  11. 71
    запуткі, запутнікі — абходныя сцежкі, прасёлкі.
    З балота сухапуць ня йдзіці, запуткамі, а йдзіце бальшаком.
  12. 72
    запятак — абцас.
    Насы дзяржацца, а запяткі шлём-шлём.
  13. 73
    зардзіцца — пачырванець, нарываць.
    Скула ўжо зардзілася, хутка прарвець.
  14. 74
    зародыш — зародак, зачатак.
    У мокрага семя німа зародыша, а ў сухім, як чарвячок.
  15. 75
    зарунявець — зазелянець, зарунець.
    Пацяплела, дык і трава зарунявіла, усё павесялела.
  16. 76
    засеўрыць — заплеснявець.
    Каўбасы бераглі, дык яны й засеўрылі.
  17. 77
    заскупіцца — скнарыцца.
    Заскупіўся мужык ды на здыхляціну пагаліўся.
  18. 78
    заспець — застаць.
    Як на тое ліха, не заспеў начальніка.
  19. 79
    засунуць — зачыніць на засоў.
    Я сені засунула, праз вакно вылізла й дзверы зашчапіла.
  20. 80
    засуха — суш, спёка без дажджу.
    Па дзве бульбіны пад калівам - засуха.

Паведаміць пра недакладнасьць