На запыт знайшлося 175 артыкулаў

  1. 41
    каліна
    гарэць як каліна. Слон. п., Сен. Захапл. Пра нешта чырвонае яскравае, зіхоткае, прыгожае. Federowski, 104; МК, 445.
    ек каліна хорошуха. Жытк. Захапл. Пра румяную, прыгожую дзяўчыну, жанчыну. ТС 5, 253.
    хлопец як каліна. Ваўк. п., Мсцісл. Ухв. Пра харошага на выгляд хлопца. Federowski, 54; Мсцісл. Бялькевіч, 461.
    чырвона як каліна. Ваўк. п. Захапл. Federowski, 70. Тое, што ек каліна хорошуха.
  2. 42
    калінавы
    нявеста як калінавая кветка. Гл. кветка.
  3. 43
    каліначка
    Узяў дочку як каліночку, а ссушыў, зморыў як буліночку. Памянш.-ласк. Жытк. Фальк. Пра лёс жанчыны з благім мужам. ТС 1, 92.
  4. 44
    калода
    глухі як (што) калода. Ваўк. п., Слуцк., Стаўб., Светл., Старадар. Пра зусім аглохлага чалавека. Federowski, 110; Сержпутоўскі 1999, 36; Pietkiewicz, 370; Янк., 402; МК, 53, Высл., 305.
    круглы як калода. Пра нешта круглае, тоўстае. Янк., 411.
    ляжаць як калода. Беш., Лаг., Мсцісл. 1. Асудж. Пра лянівага чалавека. 2. Спачув. Пра хворага, што не ў стане рухацца. Каспяровіч, 5; Янк., Пар., 98; Varłyha, 14; Юрчанка, 185.
    распухнуць як калода. Івац. Спачув. Пра распухлую частку цела. ЗЗайкі.
    рукі як калода. Краснап. Няўхв. Пра распухлыя, непаслухмяныя рукі. Бялькевіч, 240.
    стаяць як калода. Уздз. Няўхв. Пра кагосьці, хто нерухома стаіць з разгубленым, няўцямным выглядам. Высл., 389.
    цяжкі як калода. Ваўк. п., Мсцісл. Пра некага, нешта цяжкае, тоўстае. Federowski, 57; Юрчанка, 185.
    гнілою калодаю жыццё пражыць. Пра раўнадушнае, абыякавае жыццё каго-н. НН, 450.
    як пень цераз калоду. Бран. Няўхв. Пра бесталковае, абы-якое выкананне справы. Расторгуев, 260.
    ногі як калоды. Лаг., Сміл., Лоеў. Няўхв. Пра тоўстыя, распухлыя, непаслухмяныя ногі. Высл., 355; Янкова, 224.
    прывіцца як чарвяк у калодзе. Гл. чарвяк.
    гладзелны бы колода. Стол. Пра вельмі сытага, тоўстага чалавека, жывёлу. ТС 1, 201.
    жыто як колода. Жытк. Ухв. Пра густое добрае жыта, траву. ТС 2, 207.
    тоўсты ек колода. Жытк. Няўхв. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека. ТС 5, 148.
  5. 45
    калоддзе
    ножышчы як калодзьдзя. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя вельмі тоўстыя непаслухмяныя ногі. Юрчанка 1993, 265.
  6. 46
    калодзеж
    кідаць як у бяздонны калодзеж. Ваўк. п. Няўхв. 1. Пра чалавека, які бяздумна ставіцца да грошай і шмат траціць. 2. Пра чалавека, які шмат есць. Federowski, 143; Санько, 146.
    боўнуць як жаба ў калодзежы. Гл. жаба.
    цёмна як у калодзежы. Рэч. Пра цемень у памяшканні. ЛЦ, 14.
    як у калодзежы дзе. Мсцісл. Юрчанка, 200. Тое ж.
    вісець ек у колодзежы. Стол. Пра надвор'е, калі хмурыцца, навісае. ТС 1, 127.
  7. 47
    калодзішча
    як калодзішча. Мсцісл. Няўхв. Пра занадта тоўстую, няўклюдную жанчыну. Юрчанка 1998, 36.
  8. 48
    калодка
    ногі як калодкі. Памянш. Ганц., Зэльв. Няўхв. Пра тоўстыя, апухлыя ногі. ДА; Сцяцко 2005, 49.
    рукі як калодкі. Івац. Няўхв. Пра нязграбныя апухлыя рукі. ЗЗайкі.
    сядзець як колодка. Лоеў. Асудж. Пра неруплівага, няўмелага чалавека. Янкова, 149.
  9. 49
    калок
    рукі як калкі. Паст. Пра азяблыя ці амярцвелыя рукі, што не хочуць гнуцца, дзейнічаць. СПЗБ 2, 324.
    як калком набіта дзе. Ваўк. п. Пра перапоўненае людзьмі памяшканне. Federowski, 194.
    вісець як варона на калку. Гл. варона.
    ціліпацца як варона на калку. Гл. варона.
    адзін (сам адзін, адзінокі) як калок [у полі, у плоце]. Навагр. Спачув. Пра самотнага адзінокага чалавека. Federowski, 6, 280; ФА.
    адзінокі як калок у полі. ЛА, 30. Тое ж.
    голы як калок. Ваўк. п. Спачув. Пра беднага няшчаснага чалавека. Federowski, 112.
    як той калок. Пра нешта нягнуткае, цвёрдае, непрыдатнае для чаго-н. Санько, 70.
    вісець (матляцца) як на калу (калку). Брэсц., Івац., Лаг., Слуцк. Няўхв. Пра адзенне на схуднелым чалавеку. Высл., 293; Нар. лекс., 197; Ройзензон, 81; ЗЗайкі.
    як од колка. Стол. Пра вельмі хуткае, рэзкае падскокванне, кіданне. ТС 2, 208.
    толку як у гнілым колку. Докш. Іран. Пра адсутнасць ладу, парадку дзе-н. Высл., 399.
  10. 50
    каломазь
    прыставаць да каго як каломазь. Жытк. Няўхв. Пра надта прыставучага, надакучлівага чалавека. Мат. Гом., IV, 199.
  11. 51
    калошы
    такі хорошы ек у старца калошы. Гл. старац.
  12. 52
    калтун, гл. каўтун
  13. 53
    калун
    востры як калун. Слон. Іран. Пра нешта не толькі не вострае, але і выразна тупое. Высл, 294.
    як калун плаваць. Іран. Пра чалавека, які не ўмее плаваць. ФСБМ 1, 480.
  14. 54
    калхозны
    абабіцца як калхозны конь. Гл. конь.
  15. 55
    калыханка
    прывыкнуць як дзіця да матчынай калыханкі. Гл. дзіця.
  16. 56
    Кальварыя
    як у Вільні на Кальвары дзе. Гл. Вільня.
  17. 57
    кальцо
    знайсці як два канцы ў кальцы. Гл. канец.
  18. 58
    калядны
    даўжэзны як калядная свяча. Гл. свяча.
    як калядный гром. Гл. гром.
    як калядный лёд. Гл. лёд.
  19. 59
    Каляды
    як ад куцці да Каляд. Гл. куцця.
    асмалены бы свіння перад Калядамі. Гл. свіння.
    агню як на жыдоўскія Каляды. Ваўк. Калі хата асветленая больш, чым заўсёды. Federowski, 368.
    спяваць як ваўчыца на Каляды. Гл. ваўчыца.
    галава пустая як засяк посьля Калят. Гл. засяк.
    мароз як на Коляды. Ваўк. п. Пра самыя моцныя маразы. Federowski, 147.
  20. 60
    каляска
    Ласка не каляска, сядзеш - не паедзеш. Мядз. Прык. Жарт. Пра ветлівасць, з якой няма вялікай бачнай карысці. Tyszkiewicz, 417; Dybowski, 13; Дуб., 33; Federowski, 169; Сцяшковіч, 596; АВНЛ.
    Ласка - не каляска, не сядзеш, не паедзеш. Слуцк. Прык. Васильев, 29; Сахараў. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць