Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  о  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 92 артыкулы

  1. ручна — з рук у рукі.
    Аддай яму доўг ручна.
  2. ручнік, ручніца — малы, які не злазіць з рук.
    А малец дык саўсім ручнік, з рук ня злазіць, ды й дзеўчынёшка ручніца.
  3. ручыць — шанцаваць, добра пладзіцца.
    Мне не ручылі свінні. Хто на жыдоўцы жэніцца, таму свінні ручаць.
  4. рушацца, рухацца — кранацца з месца, наважыцца йсці, ехаць.
    Дзе не ждуць, і рушацца нечага. Сядзі ты ў сваей хатцы й не рухайся, і там табе не мяды будуць.
  5. руя — гайня, чарада.
    Руя ваўчыная спакою ня маіць.
  6. рыдзел — лапата.
    Дзеравянная лапата, а з бакоў жалеза, як панчоха, надзета. Добры ў мяне быў рыдзел, дык і на яго пагаліўся.
  7. рыззінка — рызман, зношаная апратка.
    Дайце мне якую рыззінку, закрыю я сваю разіньку.
  8. рында — апушчаны, няхлюісты.
    Рыззё якое ўсторкніць, ходзіць рындай такой.
  9. рыск — бадзёрасць, жвавасць.
    У нашага старога рыску на двух хопіць.
    (У «Слове пра паход Ігаравы»: «Всеслав... в ночь влъкомъ рыскаше...»)
  10. рыў — рывок, рэзкі рух.
    Сабака ўточыць нос у ваду, калі цеснінька - рыў назад.
  11. рыхлы — жвавы, бадзёры, быстры.
    Ён яшчэ дзед рыхлы. Яшчэ рыхла ходзіць, не саўсім старась сціснула.
    (Па-чэшску ryhly — хуткі. Хуткі цягнік - ryhlik).
  12. рэзгіны — прылада для пераносу сена. Дзве крыліны - як бы рыбалоўныя сеткі, змацаваныя ўнізе, лёгка раздымаюццаій абхопліваюць сена; яшчэ — раскідаха, разінька.
    Наклаў рэзгіны як панесці, рад быў, што пазычылі сена. Усе залёткі, як залёткі, // А мая, як рэзгіны. // Ўсе гуляюць, весяляцца, // А ў мае ўсё хрэсьбіны.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020