Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  е  ё  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ы  э  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 26 артыкулаў

  1. скавенчыцца — змучыцца, схварэць, нагаравацца.
    Скавенчыўся ўвесь ад гэнай, ня тут казана, хваробы. Пакуль гарод узараў, скавенчыўся з гэтым канём.
  2. скажанець — скукожыцца, схварэць.
    Схварэўся сусед, скажанеў, і пазнаць цяжка.
  3. скалкі — крэмень, белыя бліскучыя каменчыкі, якімі выкрасаюць агонь; яшчэ — зубы; што-небудзь моцнае.
    Вазьмі з сабой скалкі, у лесі спатрэбяцца. Што ты свае скалкі выставіла?
  4. скарадзь — зануда, нудзіла.
    Усю душу мне дастала гэная скарадзь сваёй нудзьгой.
  5. скарбёнка — скарбонка.
    Грошы, колькі было, у скарбёнку ўкінула.
  6. скарбнік — кладаўшчык.
    Ейны мужык на базі скарбнікам робіць.
  7. скаржыцца — скардзіцца, наракаць.
    Радзіўшы дзетак, мушу старыцца, // Гаруючы гора, мушу скаржыцца.
  8. скароміна — тлушч, сала, масла.
    Пасцілі-пасцілі, а пасля аскароміліся, знайшлася й скароміна.
  9. скастрыць — вылегчыць, выкласці.
    Тады воліка скастрылі.
  10. скасурыцца — паглядзець скоса, скасавурыцца.
    Яна толькі скасурыцца - і досіць, малец у яе пад слухом.
  11. скатаваць — замучыць, наздзекавацца.
    Яны яго скатавалі - чуць жывым пусцілі.
  12. склезень — ледзь жывы, змарнелы.
    Склезень, дый толькі, адна скура ды скабы.
  13. склёпіста — зладжана, падагнана, прадумана.
    Трэба ж, каб было склёпіста.
  14. скняга — скнара.
    Скняга над кажнай капейкай трасецца.
  15. скорчыцца — сканаць.
    Ждуць, пакуль я скорчуся.
  16. скрабацца — корпацца.
    Паціхеньку каля дому скрабаўся.
  17. скрогат — скрыгат, скрыгатанне.
    Ад скрогату пустых жорнаў цела шэрхла.
  18. скружніцца — скруціцца, стуліцца.
    Воўка лёг на дзвярыну, скружніўся й заснуў.
  19. скрузонне — наваколле, свет.
    На дварэ такая завіруха ўзнялася, што, здаецца, усё скрузоння праваліцца.
  20. скрыпець — ліпець.
    Жывець жа, скрыпіць, як кола нямазаная.

Старонкі: 1  2  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021