На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 221
    клубок
    дзевачка як клубок. Мсцісл. Ухв. Пра кругленькую, невялічкую, але жвавую дзяўчынку. Юрчанка 1969, 93.
    каціцца як клубок. Івац. Ухв. Пра лёгкае, бесперашкоднае перамяшчэнне. Янк., Пар., 87; ЗЗайкі.
  2. 222
    клубочак
    поўны як клубочак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра сытае, дагледжанае дзіця. Юрчанка, 187.
    як клубочак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра рухавага чалавека. Юрчанка, 187.
  3. 223
    клундзюк
    малы як клундзюк. Паст. Насмешл. Пра невысокага поўнага чалавека. СПЗБ 2, 480. ≺ Клундзюк - страўнік, начынены мясам.
  4. 224
    клуня
    шырока бы клуня. Драг. Пра тоўстую мажную кабету. Лучыц-Федарэц, 222.
  5. 225
    клышня
    рукі як клышні ракавыя. Паст. Няўхв. Пра касцістыя дужыя, але нязграбныя рукі. СПЗБ 2, 484.
  6. 226
    ключ
    як ключ у воду. Мсцісл. Пра нейчае бясследнае знікненне. Юрчанка, 187.
  7. 227
    кляваць
    дзеці гадаваць як сініцы камень кляваць. Гл. сініца.
  8. 228
    кляпня
    як у кляпні дзе. Мсцісл. Няўхв. Пра цёмнае няўтульнае памяшканне. Юрчанка, 201.
    жыць як у кляпні. Мсцісл. Няўхв. Пра замкнёнае, адзінокае жыццё. Юрчанка, 201.
  9. 229
    кляшчоткі
    сядить як у клящётках. Смал. Спачув. Пра чалавека ў нялёгкім становішчы. Добр., Смол., 327.
  10. 230
    кніга
    трэба каму што як парваная кніга. Навагр. Іран. Пра не вельмі патрэбнае. Даніловіч, 227.
    толку з каго як з абдзіранай кнігі. Смарг. Насмешл. Пра адсутнасць толку ад каго-н. ФА.
    разбірацца як у парванай (у падранай) кнізе. Іўеў. Няўхв. Пра заблытанасць справы, немагчымасць разабрацца. Даніловіч, 259.
  11. 231
    кніжка
    глядзець як у кніжку. Памянш. Ухв. Пра чалавека, які нешта прадбачыў, угадаў. Янк., Пар., 41.
    як па кніжцы чытае. Памянш. Івац., Крыч. 1. Ухв. Пра чалавека, які складна, разумна пра нешта гаворыць. 2. Насмешл. Пра жанчыну, што складна сварыцца. Бялькевіч, 339; ЗЗайкі.
  12. 232
    кніжыны
    рабы як кніжынае яйцо. Гл. яйцо.
  13. 233
    кнот
    як кнот [тонкі]. Няўхв. Пра залішне танклявага падлетка. Янк., 445.
  14. 234
    кнур/кнюр
    бегаць за дзеўкамі як кнур. Ваўк. п. Асудж. Пра залішнія заляцанні хлопца да дзяўчат. Federowski, 95.
    такі ярзун як кнюр. Ашм. Няўхв. Пра неспакойнага, непаседлівага, схільнага да заляцанняў чалавека. СПЗБ 5, 558. ≺ Ярзун - хто ёрзае, круціцца, не сядзіць на месцы.
  15. 235
    кнут
    крычыць як кнутом хлешча. Светл. Няўхв. Пра чалавека, які падганяе іншых у рабоце, крычыць, сварыцца. Мат. Гом., VI, 124.
  16. 236
    княгіня
    нарадзіць каго як княгіню. Лельч. Ухв. Пра дзяўчыну, прыбраную як маладуха на вяселлі. Кучук, Малюк, 67.
  17. 237
    князь
    У язя ў галаве што ў князя, а ў шчукі што ў удавы. Прык. Пра асаблівасці анатамічнай будовы названых рыб, а таксама пра мужчынскі і жаночы розум. БФГ, 166.
  18. 238
    кобрынскі
    як кобрынскый гостынэць хто. Гл. гасцінец.
  19. 239
    кожа
    пахожы як пантоплі з адной кожы. Гл. пантоплі.
  20. 240
    кокавінь
    хадзіць як кокавінь сярод курэй (з курамі). Краснап. Насмешл. Пра ганарыстага мужчыну, які красуецца сярод жанчын. Бялькевіч, 229; Ройзензон, 79. ≺ Кокавінь - певень.

Паведаміць пра недакладнасьць