На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 181
    кельня
    хата маленькая, усероўна як кельня. Касц. Няўхв. Пра малую, цесную хату. Бялькевіч, 463.
  2. 182
    кепка
    спала крепка, устала як кепка. Смал. п. Жарт. Пра адчуванні пэўнай разбітасці адразу пасля крэпкага сну. Добровольский ІІІ, 113.
  3. 183
    кепскі
    прыставаць як кепскі блін. Гл. блін.
  4. 184
    Керанскі
    як Керанскі са збаночкам. Лід. Няўхв. Пра нейчыя бязмэтавыя, мітуслівыя паводзіны, бадзянне. Даніловіч 2008, 137.
  5. 185
    кермаш, гл. кірмаш
  6. 186
    кідаць
    як у трасцы кідае. Гл. трасца.
  7. 187
    кіёк
    худенькая як [еты] кіёк. Памянш. Лоеў. Няўхв. Пра схуднелую, ссохлую жанчыну. Янкова, 157.
    сядзець як на кійках. Мсцісл. Няўхв. Пра адзенне, што абвісае на худых станах. Юрчанка, 192.
  8. 188
    кій
    народу як кіем набіта. Ваўк. п. Пра перапоўненае людзьмі памяшканне. Federowski, 198.
    як у старца кіёў. Гл. старац.
    трымацца як на гнілым кіі. Смарг. Пра ненадзейную апору. Сцяшковіч, 616.
    распусціцца як боскі кій. Насмешл. Пра чалавека, які занадта разышоўся, выйшаў з-пад кантролю. Высл., 377.
    скрыўдзіў, усё роўна як бязногаму кій адняў. Гл. бязногі.
    галава як на кію. Івац. Пра вяртлявага, хуткага чалавека. ЗЗайкі.
    пусціць каго як сляпога без кія. Гл. сляпы.
  9. 189
    кікімара
    перанімаць як заморская кікімара. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, што безразважліва кагосьці капіруе. Бялькевіч, 226.
    як кікімара балотная. Леп. Пагардл. Пра неахайную, дрэнна апранутую, непрывабную жанчыну. ЗВалодзінай.
  10. 190
    кіла
    бурчаць як кіла. Ваўк. п., Івац., Мёр. Няўхв. Пра бурклівага, незадаволенага чалавека. Federowski, 44; ЖН, 78; ЗЗайкі.
    хадзіць як борахава кіла. Мсцісл. Насмешл. Здзекл. Пра нешта, што перакачваецца, пераліваецца з боку ў бок. Нар. лекс., 170.
    толку з каго/чаго як з кілы мазгоў. Ушацк. Іран. Пра адсутнасць толку з каго-, чаго-н. Барадулін, 88.
  11. 191
    кілавы
    хадзіць (сунуцца, ісці) як кілавы. Слон. п., Карэл. Насмешл. Пра нязграбную, як раскірака, хаду. Federowski, 122, 293; Высл., 410.
  12. 192
    кілбаса, гл. каўбаса
  13. 193
    кінуць
    як за плечы кінуў. Гл. плечы.
    як вокам кінуць. Гл. вока.
    ек поленом кінуць. Гл. палена.
  14. 194
    кіпень
    круціцца як муха ў кіпені. Гл. муха.
  15. 195
    кіпець
    бы ў гаршку кіпіць. Гл. гаршчок.
    так веле мужык жонку любіць, як кісель на лаве кіпіць. Гл. кісель.
  16. 196
    кіпцюр
    дзярэцца ногцямі як кот кіпцюрамі. Гл. кот.
  17. 197
    кіпяток
    выскачыць як кіпятком аблітый (ашпараный). Мсцісл. Насмешл. Пра хуткае, імгненнае выскокванне адкуль-н. Юрчанка, 174.
    угадзіць як сабацы кіпятком. Гл. сабака.
    ускочыць як муха ў кіпяток. Гл. муха.
  18. 198
    Кірзева
    выскачыць як чорт з Кірзевай сажалкі. Гл. чорт.
  19. 199
    кірмаш
    лад як у Адэльску на кермашы. Гл. Адэльск.
    круціцца як цыган на кермашы. Гл. цыган.
    валіць народ як на кірмаш. Слон. Пра інтэнсіўны рух людзей. Высл., 291.
    з'язджацца так як на кірмаш. Ваўк. п. Пра вялікі збор народу. Federowski, 356.
    спяшацца як шавец на кірмаш за ботамі. Гл. шавец.
    як бы кірмаш які кішыць. Пра вялікае, шумнае зборышча людзей. Тарас на Парнасе.
    азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гл. сабака.
    выкручвацца як цыган (шавец) на кірмашу. Гл. цыган.
    галасаваць дзе як на кірмашу. Ваўк. п. Няўхв. Пра крык, гучную, голасную гамонку ў памяшканні. Federowski, 99.
    як пасля кірмашу. Пра стомленега чалавека. Санько, 212.
    гучна як на кірмашы. Пра вялікі шум, гаману, мітусню. Янк., Пар., 47.
    загаманіць як жыды на кірмашы. Гл. жыд.
    круціцца як жулік на кірмашы. Гл. жулік.
    народу як на кірмашы. Слон. Пра вялікі збор народу. Высл., 353.
    талака як на кірмашы. Ваўк. п. Пра вялікую колькасць народу, мітусню, таўкатню. Federowski, 310. ≺ Талака - тут: таўкатня.
    шум як на кірмашы. Слон. Высл., 422. Тое, што гучна як на кірмашы.
    як асёл на кірмашы. Гл. асёл.
    як людзей на кірмашы. Слуцк. Пра мноства некага. Сержпутоўскі 1998, 241.
  20. 200
    кірпічына
    як асялку (для асялка) кірпічына. Гл. асялок.
    трэба каму што як кірпічыне (для кірпічыны) асялок. Мсцісл. Іран. Пра поўную непатрэбнасць чаго-н. Юрчанка, 172.

Паведаміць пра недакладнасьць