На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 201
    кісель
    збірацца як убогі на кісель. Гл. убогі.
    папасці як муха ў кісель. Гл. муха.
    папасці як мяла ў кісель. Гл. мяла.
    спамогся як жабрак на кісель. Гл. жабрак.
    так веле мужык жонку любіць, як кісель на лаве кіпіць. Жарт. Пра ілюзорнасць і непрацягласць кахання мужыка да жонкі. Federowski, 193.
    трапіць як варона ў кісель. Гл. варона.
    кешкацца як муха ў кісялю. Гл. муха.
  2. 202
    кіслы
    скрывіцца быццам укусіў кіслы яблык. Гл. яблык.
    улезці (ублытацца) як чорт у гнілыя (у кіслыя) грыбы (бліны). Гл. чорт.
  3. 203
    кісляк
    ляжаць як кісляк. Воран. Няўхв. Пра нямоглага, састарэлага чалавека. СПЗБ 2, 466.
  4. 204
    кітка
    галава як гарохавая кітка. Касц. Пра курчавыя валасы. Бялькевіч, 239.
  5. 205
    кішка
    набрацца як Мурза кішак. Гл. Мурза.
    цягнуцца як кішка. Івац., Карэл., Лаг., Слуцк. Няўхв. 1. Пра павольнае, маруднае перасоўванне, хаду. 2. Пра нешта доўгае, дакучлівае, заблытанае. Даніловіч, 230; Варлыга 1966, 92; Сержпутоўскі 1999, 65; ЗЗайкі.
  6. 206
    кішэнь
    цёпла дзе як у багатага ў кішэні. Гл. багаты.
    цешыцца як хто каму ў кішэню насраў. Ваўк. п. Здзекл. Вульг. Пра чалавека, які цешыцца з пустога. Federowski, 58.
  7. 207
    кішэць
    як бы кірмаш які кішыць. Гл. кірмаш.
  8. 208
    кладка
    упірацца як каза на кладцы. Гл. каза.
  9. 209
    кладоўка
    зямля як кладоўка. Ухв. Пра ўрадлівую зямлю. Янк., Пар., 79.
  10. 210
    класці
    галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Гл. шалёны.
    так звалі як у лапаць клалі. Гл. лапаць.
    гаварыць як у торбу класці. Гл. торба.
  11. 211
    клевер
    як птушка на клевер паляцела б. Гл. птушка.
  12. 212
    клетка
    Нораў - не клетка, не пераставіш. Прык. Пра немагчымасць так проста перамяніць нораў, характар іншага. Ром., Зап., III, 225.
    трымаць як у клетцы. Івац. Пра трыманне каго-н. у няволі. ЗЗайкі.
  13. 213
    клець
    гаспадарыць як злодзей (жабрак) у чужой клеці. Гл. злодзей.
  14. 214
    клешч
    прычапіцца як клешч. Ваўк. п., Вілен., Івац. Няўхв. Пра назойлівага, прыставучага чалавека. Federowski, 249; Sielicki, 161; Янк., 435; ЗЗайкі.
    трымацца як клешч. Пра моцнае, учэпістае трыманне за што-н. Янк., Пар., 169.
    даўгоў як у сабакі кляшчоў. Гл. сабака.
  15. 215
    клешчы
    трымаць што як клешчамі. Слуцк. Пра моцнае трыманне чаго-н. Сержпутоўскі 1999, 55.
    лезці як лямец з-пад кляшчэй. Гл. лямец.
  16. 216
    клёцка
    падыходзіць як Марцін да клёцак. Гл. Марцін.
    дзяўчонка як клёцка. Мсцісл. Ухв. Жарт. Пра невялічкую, поўненькую, прывабную дзяўчыну. Юрчанка 1977, 239.
    жыць як клёцка ў масле. Мсцісл. Ухв. Пра спакойнае, сытае, заможнае жыццё. Юрчанка 1969, 44.
    харашы як клёцкі ў куляшы. Тал. Жарт. Пра дзяўчат, якія няблага выглядаюць. Шейн, 482; Янкоўскі, 17; АВНЛ.
  17. 217
    клізма
    патрэбны як мёртваму клізма. Гл. мёртвы.
  18. 218
    клін
    Блін не клін - бруха не распора. Саліг. Прык. Пра адсутнасць шкоды ад аднаго бліна. ФА.
    брэша як клін чэша. Гом. Асудж. Пра нейчую складную ману. Высл., 288.
    зачырванецца як альховы (асовы) клін. Ваўк. п. Пра чалавека, што моцна зачырванеўся, засаромеўся. Federowski, 347.
    сядеть як альховый клин; ни туды, ни сюды. Смал. Іран. Пра нейчае бызвыходнае становішча. Добровольский ІІІ, 73.
    Я брашу як клін чашу, а ты праўду гаворыш, як плот строіш. Глуск. Прык. Пра складную ману і нязграбную праўду каго-н. АВНЛ.
    расправіцца як абух з клінам. Гл. абух.
  19. 219
    клоп
    добра ўладкаваўся як клоп, што з халоднай столі скочыў у цёплую паніну пасцель. Брэсц. Няўхв. Пра чалавека, які занадта добра ўладкаваўся ў чужым доме. ЛЦ, 51.
    надутца як клоп. Смал., Леп. Няўхв. Пра надзьмутага, крыўдлівага, наравістага чалавека. Добровольский ІІІ, 41; ЗВалодзінай.
    схавацца як клоп у шчыліну. Касц. Асудж. Пра чалавека, які ўхіляецца ад агульных спраў. ЛЦ, 123.
    сядзець як клоп на печы. Валож. Здзекл. Пра чалавека, які дзесь уладкаваўся ў ціхім цёплым месцы. МК, 242.
  20. 220
    клочча
    наесціся як дурань клочча. Гл. дурань.

Паведаміць пра недакладнасьць