На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 141
    Каспар
    даняць як Каспар сучку. Вілен. Жарт. Пра чалавека, які надта да кагосьці прычапіўся, назаляе. Sielicki, 158.
  2. 142
    кастра
    липнуть як кастра. Смал. Няўхв. Пра некага ці нешта ліпучае, прыставучае. Добр., Смол., 351.
  3. 143
    кастыль
    як з дугі кастыль. Гл. дуга.
  4. 144
    касцёл
    талака як у касцелі. Ваўк. п. Пра вялікі збор народу, цеснату ў памяшканні. Federowski, 310. ≺ Талака - тут: таўкатня.
    як у касцелі [не раўнуючы] дзе. Мін. Ухв. Пра чысціню і прыгажосць у памяшканні. Высл., 432.
    убіцца як Дзямян у касцёл. Гл. Дзямян.
    убіцца як Янкель у касцёл. Гл. Янкель.
    набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Гл. Юр'е.
    прыбрацца як да касцёла. Докш. Ухв. Пра добра, па-святочнаму апранутага чалавека. Высл., 369.
    спяваць як дзяды пад касцёлам. Гл. дзед.
  5. 145
    катарга
    рабіць як на катарзе. Слон. Пра цяжкую працу не для сябе. Высл., 379.
  6. 146
    катацца
    як сыр у масле катацца. Гл. сыр.
  7. 147
    катляр
    чорны як катляр. Смал. Няўхв. Пра вельмі чорнага, нямытага чалавека. Высл., 419.
  8. 148
    каток
    хадзіць як крывэй каток. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчую нязграбную хаду. Юрчанка, 188.
    што як каток без загваздкі. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта ненадзейнае. Юрчанка, 186.
    як каток. Мсцісл. Пра шустрага, непаседлівага чалавека. Юрчанка, 186.
  9. 149
    каточак
    як коточек. Памянш.-ласк. Смал. п. Ухв. Пра малое дзіця. Добр., Смол., 353.
  10. 150
    катух
    дом як котух. Смал. Няўхв. Пра малы неакуратны дом. Добр., Смол., 353.
  11. 151
    каўбаса
    наесціся як доктар параных каўбас. Гл. доктар.
    глядзець (пазіраць) як кот на каўбасу. Гл. кот.
    губы бы каўбасы. Слон., Слуцк. Абразл. Пра чые-н. тоўстыя вусны. Сержпутоўскі 1998, 43; Высл., 309; ЛА, 24.
    ласы як кот (поп, пан) на каўбасы. Гл. кот.
    унадзіцца як кот у каўбасы. Гл. кот.
    як у сабакі кілбаса на шыі. Гл. сабака.
    што кот на кілбасы жмурыцца. Гл. кот.
    вдэржыцьця як кувбаса на шыйі в субакы. Брэсц. Казалі, калі дзіця хутка зношвае адзенне. Скарбы, 106.
  12. 152
    каўнер
    лезці як вош на каўнер. Гл. вош.
    ліць як за каўнер. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які шмат і прагавіта п'е. Federowski, 166.
    прыгрэцца як вош за каўняром. Гл. вош.
    хто як асцюк [за каўняром]. Гл. асцюк.
    як чэрці пад каўняром калдычуць. Гл. чорт.
  13. 153
    каўнерык
    Чужы роцік не каўнерык - яго не зашпіліш. Памянш. Гродз. Прык. Пра немагчымасць забараніць гаварыць іншым. Сцяшковіч, 615.
  14. 154
    каўтнуць
    забегчы як вады каўтнуць. Гл. вада.
  15. 155
    каўтун
    прыстаць як калтун да галавы. Воран. Раздраж. Пра дакучлівага чалавека, ад якога цяжка адчапіцца. СПЗБ 2, 380.
    грыва ўсероўно як каўтун. Гродз. Няўхв. Пра зблытаную, збітую грыву ў каня. Цыхун, 72.
  16. 156
    кацаўба
    рукі як коцаўбы. Івац. Няўхв. Пра няспрытныя, няўмелыя рукі. ЗЗайкі. ≺ Кацаўба - таўкач.
  17. 157
    кацёл
    кіпець як у катле. Пра стан узбуджэння ў сям'і, грамадзе. Янк., 411.
    мяшацца як у катле дзе. Ваўк. п. Federowski, 186. Тое ж.
    серца ў каго як у катле кипить. Смал. Пра вельмі эмацыянальнага, пачуццёвага чалавека. 2. Пра стан узбуджанасці, хвалявання каго-н. Добр., Смол., 41.
    парыць як у котле. Івац., Жытк. Пра надвор'е перад дажджом. ТС 4, 15; ЗЗайкі.
    Галава бы кацёл, а вума няма. Слуцк. Прык. Насмешл. Пра чалавека, які неразумна сябе паводзіць. Сержпутоўскі 1999, 60.
    галава як піўны кацёл. Няўхв. Пра нейчую вялікую галаву. БПФС, 107.
    голая як кацёл. В.Дзв. Насмешл. Пра лысую галаву. ЗВалодзінай.
    пазбыткавацца як кацёл з гаршка. Слон. Іран. Пра жарты аднаго чалавека з другога, калі яны абодва роўныя. Высл., 359. ≺ Пазбыткаваць - пасмяяцца. Параўн.: Смяяўся кацёл з гаршка, што ён чорны, але абодва яны роўны.
    ускочыць куды як у гарачый кацёл. Мсцісл. Няўхв. Пра неабдуманае ўмяшанне ў небяспечную справу. Юрчанка, 200.
  18. 158
    кацёлка
    пакаціцца як кацёлка. Бар. Пра хуткае аддаленне кагосьці. СПЗБ 2, 442.
  19. 159
    каціцца
    дарога, хоць бокам каціся. Гл. бокам.
  20. 160
    кацялок
    прыйшлося як меднаму кацялку. Маст. Пра нейкае значнае пакаранне, цяжкі абавязак. Даніловіч, 234.

Паведаміць пра недакладнасьць