На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 81
    камушочак
    крепінькій як кумушочык. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра здаровенькае, дагледжанае, поўненькае дзіця. Юрчанка 1993, 210.
  2. 82
    камяк
    што камяк. Шчуч. Ухв. Пра цяжкую, сытую хатнюю птушку. СПЗБ 2, 393.
  3. 83
    камярдзёлак
    здаровы як камярдзёлак. Сміл. Ухв. Пра здаровага, моцнага чалавека. Шатэрнік, 129. ≺ Камярдзёлак - тут: здаравяк.
  4. 84
    канава
    спыніцца як стары конь перад канавай. Гл. конь.
  5. 85
    канавязь
    крычаць як у канавязі. Брасл. Асудж. Пра чалавека, які неадпаведна сябе паводзіць, у памяшканні крычыць, нібы на дварэ. Рабкевіч, 99.
  6. 86
    канапліна
    тонкі як канапліна. Ваўк. п. Пра тонклявага, хударлявага чалавека. Federowski, 313.
    выцягнуло як канапліну. Гродз. Пра маладога чалавека, што неўпрыкмет вырас, стаў высокі. Цыхун, 178.
  7. 87
    кандалы
    ступаць як у кандалах. Мсцісл. Няўхв. Пра хаду чалавека ў нязручным абутку. Юрчанка, 296.
  8. 88
    кандзер
    храпсці як кандзер у кадушку. Слон. Няўхв. Пра нейчы моцны, раскацісты, гучны храп. Даніловіч 2008, 136.
  9. 89
    кандыбіна
    выцягнуцца як кандыбіна. Валож. Няўхв. Пра высокага, хударлявага чалавека. МК, 267. ≺ Кандыбіна - доўгая жэрдка або высокае, здаровае дрэва.
  10. 90
    канец
    як на пустэй (пустый) канец. Мсцісл. Пра дрэннае развіццё справы, тупіковую сітуацыю. Юрчанка, 174.
    знайсці як два канцы ў кальцы. Брэсц. Насмешл. 1. Пра чалавека, які «знайшоў» тое, чаго няма па вызначэнні. 2. Пра бессэнсоўнасць пошукаў, немагчымасці знайсці каго- ці што-н. ЛЦ, 107.
  11. 91
    канёўка
    дождж лье як з канёўкі. Ваўк. п. Пра моцны дождж. Federowski, 81. ≺ Канёўка - конаўка, кубак.
  12. 92
    каноплі
    выскачыць як з канапель. Віл. Насмешл. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. СПЗБ 1, 369; Станкевіч, 535.
    выскачыць (вырвацца) як Піліп (Раман, шляхціц, певень) з канапель. Гл. Піліп.
    I ў старца душа не пень: хоча хлеба і канапель. Гл. пень.
    выскачыць як голы з канопель. Гл. голы.
    збірацца як галодны ў каноплі. Гл. галодны.
    ціснуць як гнёт на каноплі. Гл. гнёт.
    накінуцца (наляцелі) як вераб'і на спелыя каноплі. Гл. верабей.
    Дзяцей як каноплі, а хлеба ні кроплі. Гарад. Прык. Жарт. Пра беднага чалавека, у якога шмат дзяцей. АВНЛ.
    кінуцца ў пакуту як сабакі ў каноплі. Гл. сабака.
    сябраваць як таўкач з каноплямі (маслёнкаю). Гл. таўкач.
    уцякаць як чорт з канопляў. Гл. чорт.
    пазяхаць як сучка ў каноплях. Гл. сучка.
    што ў коноплі. Іван. Няўхв. Пра непрыгожага, абарванага чалавека. ЗВалодзінай.
    плутацца бы п'яны по коноплях. Гл. п'яны.
    развыцца як воўк у каноплях. Гл. воўк.
  13. 93
    кануць
    знік як у Нёман кануў. Гл. Нёман.
    як у ваду кануць. Гл. вада.
  14. 94
    канфор
    знікнуць як канфор (кампора) [у гарэлцы]. Мядз., Слон. Пра хуткае бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Высл., 330. ≺ Канфор - камфара.
  15. 95
    капа
    жонка ў папа як капа. Слуцк. Жарт. Пра мажную матушку-пападдзю. Сержпутоўскі 1999, 139.
    сядзець як капа сена. Бран. Насмешл. Пра тоўстую непаваротлівую жанчыну. Расторгуев, 131.
    блоха бі копа. Жытк. Жарт. Пра задужа буйную блыху. ТС 1, 63.
  16. 96
    капейка
    як новая капейка. Іўеў., Слон. Ухв. Пра нешта, некага вельмі прыгожых, прыстойных. Даніловіч, 239.
    глянуць (паглядзець, зірнуць) як капейку (тры грошы, грош) даць (як рублём падарыць). Жарт. Пра асаблівы, вельмі выразны погляд. Высл., 306; Дуб., 22; Носович, 115; Нос., 128; Сержпутоўскі 1999, 39, 137; Шырма, 205; Янк., 403; Матэрыялы 1981, 116.
    страціць як адну капейку. Пра хуткае і бяздумнае развядзенне ўсіх грошай. БПФС, 105.
    у свет як у капейку. Смаляв., Мсцісл. Жарт. Пра нейкае адчайнае падарожжа ў невядомае. ФА; Юрчанка, 174.
    просты як тры капейкі. Нясв. Жарт. Пра наіўнага, нямудрага чалавека. ФА.
    одзецца ек нова копейка. Жытк. Жарт. Пра чалавека ў новым святочным адзенні. ТС 2, 216.
  17. 97
    капелька
    бы капелька вады. Памянш. Слуцк. Пра кагосьці вельмі падобнага да іншага. Сержпутоўскі 1999, 10.
  18. 98
    капля
    дабрацца як дзве каплі вады. Ваўк. п., Рэч. Пра дзвюх асоб, вельмі падобных адна на адну. Federowski, 324, 71; Pietkiewicz, 397; ЛА, 25.
    не даць, не ўзяць як дзве каплі вады. Нос., 111. Тое, што дабрацца як дзве каплі вады.
  19. 99
    капуста
    галава як капуста. Насмешл. Пра не вельмі разумнага чалавека. Ройзензон, 69.
    папасці як пальцам у капусту. Гл. палец.
    унадзіцца як заяц у капусту. Гл. заяц.
    Цела не скварка, капусту не заправіш. Гл. скварка.
    галава што качан капусты: хоць і вялікая, але без розуму. Гл. качан.
    баяцца як каза капусты. Гл. каза.
    пасівець як храпка ў капусты. Гл. храпка.
    гадавацца як заяц у капусце. Гл. заяц.
    разбірацца як свіння ў капусце. Гл. капуста.
    стыдацца як казёл у капусце. Гл. казёл.
    цягацца як Броня па капусце. Гл. Броня.
    хавацца ек зеўзюля по капусці. Гл. зязюля.
  20. 100
    капыл
    прыгож: нос капылом, барада кляўцом. Краснап. Іран. Пра некага зусім непрыгожага, з шырокім вялікім носам. Бялькевіч, 289.

Паведаміць пра недакладнасьць