На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 101
    капыт
    грукаць як конь капытамі. Гл. конь.
  2. 102
    капыток
    грыбкі як капыткі. Памянш. Пра форму грыбоў, што нагадваюць конскі капыт. Янк., Пар., 45.
  3. 103
    кара
    кара
    ліць што з кары. Шум. Пра моцны, спорны дождж. СПЗБ 2, 411.
    як бярозава кара. Капыл. Спачув. Пра скуру хворага, усыпаную струпкамі, балячкамі. ДА.

    кара
    лезці ў вочы як кара [тая]. Сміл. Няўхв. Пра назойлівага, прыставучага чалавека. Шатэрнік, 146.
    Смэрть - ны кара. Драг. Прык. Пра разуменне смерці як заканамернасці. Скарбы, 94.
    як за кару. Гродз. Пра вельмі цяжкае, пакутлівае выкананне чаго-н. Даніловіч, 224; Леп., 85.

  4. 104
    карагод
    стаяць на кім карагодам. Бран. Пра жаночае адзенне з грубай тканіны. Расторгуев, 132.
  5. 105
    карак
    круціцца як з асцюком за каркам. Гл. асцюк.
  6. 106
    каралеўна
    дачка як каралеўна. Захапл. Пра прыгожую, хораша апранутую, гордую дзяўчыну. Янк., Пар., 52.
    хадзіць як каралеўна. Захапл. Янкоўскі, 1968, 45. Тое ж.
  7. 107
    каранік
    выцягнуць як трутня з караніка. Гл. труцень.
    люду як пчол у караніку (вуллі). Гл. пчала.
  8. 108
    караўнік
    рукі як у караўніка. Пол. Асудж. Пра брудныя нямытыя рукі. ЖН, 18.
  9. 109
    карач
    як карач. Лях. Асудж. Пра нешта вельмі забруджанае, запушчанае. СПЗБ 2, 416. ≺ Карач - брудны ручнік, сцірка.
  10. 110
    карачы
    хадзіць як на карачах. Лаг. Няўхв. Пра хаду на хворых нягнуткіх нагах. Varłyha, 51. ≺ Карачы - высокія драўляныя падстаўкі пад ногі, на якіх падлеткі любяць шуткавацца.
  11. 111
    Карла
    рабіць як папа Карла. Бераст., Свісл. Пра цяжкую, з высілкамі працу. Даніловіч, 240; Леп., 91.
  12. 112
    карман
    Івану ў кафтане што злодзею ў кармане. Гл. злодзей.
  13. 113
    кармушка
    унурыцца як конь над пустой кармушкай. Гл. конь.
  14. 114
    каробачка
    круціцца як уюны ў каробаццы. Гл. уюн.
  15. 115
    каробка
    Галава як каробка, а дурны як пробка. Клецк. Прык. Няўхв. Пра дурнога чалавека. АВНЛ; БФМ, 241.
    Век пражыць - не каробку сшыць. Ветк. Прык. Пра складанасці ў жыцці, яго няпросты бег. ЗЛапаціна.
    круціцца як сука ў каробцы. Гл. сука.
  16. 116
    карова
    абленавацца як Лейзерава карова. Ваўк. п., Слон., Уздз., Слуц. Насмешл. Пра чалавека, што зусім разгультаіўся, абленаваўся. Federowski, 2; Высл., 279; Сержпутоўскі 1999, 60.
    вадзіцца як карова з целям. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейчую празмерную клапатлівасць, апякунства. Federowski, 326.
    валачыцца бы жыдоўська корова. Стол. Пагардл. Пра бязмэтавае бадзянне, шуканне занятку ці спажывы. ФА.
    выдурвацца як карова на лёдзе. Маст. Няўхв. Пра непрыгожае, нязграбнае выдурванне кагосьці. Даніловіч, 229.
    вылізаць як карова цяля. Ваўк. п. Жарт. Пра старанны, клапатлівы догляд кім-н. свайго дзіцяці. Federowski, 344.
    глядзець як карова на карову. Ушацк. Відаць, пра абыякавы, непрыхільны пагляд. Барадулін, 112.
    дабрацца (дапасці) да чаго як карова да брагі. Ваўк. п., Слон. Кплів. Пра чалавека, які моцна ў нешта ўсмактаўся, дарваўся да нечага лакамага. Federowski, 76; Высл., 310.
    задрыпацца як мельнікава карова. Ваўк. п. Асудж. Пра неахайную жанчыну. Federowski, 347.
    здарова як [мельнікава] карова. Ваўк. п. Жарт. Пра сытую, здаровую жанчыну. Federowski, 353.
    Здарова як карова, багата як зямля, пладавіта як свіння. Брасл. Фальк. З вясельнага пажадання маладой. Рабкевіч, 82.
    змята (пакамечана) як карова пажавала. Слон. Няўхв. Пра моцна пакамечаную вопратку ці яе дэталі. Высл., 330.
    ісці [паволі] як карова наеўшыся. Хоц. Няўхв. Пра павольную, няспешную хаду каго-н. Бялькевіч, 301.
    ісці як карова па лёдзе. Касц., Бар., Воран., Свісл. Жарт. Пра няўпэўненую, асцярожную хаду па слізкай паверхні, калі ногі раз'язджаюцца ў розныя бакі. ЛЦ, 71; Даніловіч, 229.
    красіва як карова сіва. Драг. Іран. Пра зусім не прыгожага чалавека. Скарбы, 93.
    лётаць як карова бражная. Лаг. Зневаж. Пра нястрыманую ў паводзінах, узбуджаную часцей жанчыну. СЦБ, 186.
    ляжаць як карова ляндэрская. Шчуч. Няўхв. Пра бесклапотнае, без справы і дбання ляжанне. Даніловіч, 229.
    [няма нічога] як карова языком злізала/злізнула. Асіп., Івац., Дзярж., Маст., Валож., Мін., Рэч., Стаўб., Стол., Пін. Пра хуткае і бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Юрчанка 1977, 214; Сцяшковіч, 616; МК, 311; СЦБ, 165; ЛЦ, 130; ФА; АВНЛ; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі; Нар. скарбы, 142.
    Праходзіць Пакрова - раве дзеўка бы карова. Слуцк. Прык. Пра падрыхтоўку дзяўчыны да плачу на вяселлі альбо пра дзеўку, якая на гэты год засталася нявысватанай. Сержпутоўскі 1999, 64. ≺ З Пакровамі надыходзіць перыяд вяселляў, калі маладусе давядзецца плакаць.
    разбрыняць як карова на добрай пашы. Карэл. Няўхв. Пра занадта распаўнелую на добрых харчах жанчыну. Высл., 375.
    раўсці як карова ляндэрская (рандэльская). Маст. Асудж. Пра вельмі моцны, голасны плач, крык. Даніловіч, 229.
    рыкаць як нядоеная карова. Хоц. Няўхв. Пра часты, дакучлівы поклічны крык каго-н. ЛЦ, 120.
    скаўзацца як карова на льду. Асіп. АВНЛ. Тое, што ісці як карова па лёдзе.
    стаяць як дойная карова. Уздз. Насмешл. Пра тоўстую, непаваротлівую жанчыну. Высл., 389.
    танцаваць як карова на ляду (лёдзе). Капыл., Слон. Насмешл. Пра нейчыя нязграбныя непрыгожыя танцы. Высл., 398.
    танцор з каго як карова на лёдзе. Івац. Іран. ЗЗайкі. Тое ж.
    таўчыся як карова ў цесце. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя нязграбныя дзеянні, павольнае выкананне працы. Юрчанка, 186.
    трапаць языком як карова хвастом. Лід. Няўхв. Высл., 402. Тое, што менціць езыком ек корова помелом.
    уцякаць (бегчы) як карова ад аваднёў. Мін., Хоц. Насмешл. Пра хуткія, імклівыя ўцёкі каго-н. ЛЦ, 58.
    хадзіць удваіх як карова з цялём. Смарг. Пра неразлучных людзей, маці з дзіцем. ФА.
    хадзіць як бондарава карова. Ветк. ФА. Тое, што валачыцца бы жыдоўська корова.
    Хоць жонка як карова, абы здарова. Слуцк. Пра найпершую важнасць здароўя жонкі, а затым яе прыгажосці. Сержпутоўскі 1999, 68.
    цягацца як карова (кабыла) Лейзарава (Лайзэрува). Зэльв., Івац., Кам., Маст. Няўхв. Даніловіч, 229; Скарбы, 178; ЗЗайкі. Тое, што валачыцца бы жыдоўська корова.
    цягацца як карова за целям. Ваўк. п. Насмешл. Пра нейчае неадвязнае хаджэнне за кім-н. Federowski, 57.
    што карова раўсці. Воран. Асудж. Пра моцны жаночы плач, крык. Арх. Гр.
    як карова ляндэрская (рандэльская). Астр., Маст., Слон., Шчуч. Груб. 1. Пра каго-н. вельмі тоўстага. 2. Пра каго-н. нязграбнага, няўклюднага. Даніловіч, 229.
    як Сідарава карова. Мсцісл. Жарт. Пра поўнага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 197.
    хадзіць услед як бык за каровай. Гл. бык.
    патрэбен каму што як карове боты. Хоц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
    трэба каму што як карове сядло. В.Дзв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФА.
    як на карове (на свінні) сядло. Чэрык. Касц., Хоц. Брэсц., Івац. Кплів. Пра неадпаведны ўбор, вопратку на кім-н. ЛЦ, 76; ЗЗайкі.
    ідзе (пасуе, падыходзіць, прыстала, прыходзіцца) як карове набэдрыкі (сядло, паўшоры, падсядзёлак). Ваўк. п., Слуц., Валож., Гом., Івац., Слон., Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не пасуе, не падыходзіць. Federowski, 251; Сержпутоўскі 1999, 56; Янк., 411; Высл., 332; Юрчанка 1977, 288; Даніловіч, 218; ЗЗайкі. ≺ Набэдрыкі - частка збруі: шляі, якія ідуць ад хамута па баках каня і злучаюцца папярэчнымі шляямі.
    патрэбен як карове шляя. Хоц. ЛЦ, 118. Тое, што трэба як карове сядло.
    адбучыць каго як бондараву карову. Насмешл. Пра моцную лупцоўку каго-н. Ром., Бел., 305. ≺ Адбучыць - пабіць.
    драмаць як каровы на стойле. Насмешл. Пра сонных, марудных людзей. Янк., Пар., 56.
    бы корова здохла. Пін. Спачув. Пра сумнага, заклапочанага, нечым прыгнечанага чалавека. Нар. скарбы, 142.
    менціць езыком ек корова помелом. Жытк. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. ТС 5, 160.
  17. 117
    каровячы
    ціха як у каровячым вуху. Гл. вуха.
    робіцца як у каровячым вуху. Гл. вуха.
  18. 118
    кароль
    топітца як у караля, а варытца як у бабыля. Смал., Ветк. Насмешл. Пра беднага чалавека, які імкнецца выставіць напаказ сваё нібыта багацце. Добровольский ІІІ, 78; ЗЛапаціна.
    жыць як кароль. Слон. Ухв. Пра добрае, заможнае жыццё. Высл., 319.
  19. 119
    каромысел
    як каромісел. Мсцісл. Няўхв. Пра нязграбнага, сутулага чалавека. Юрчанка, 186.
  20. 120
    карослівы
    хваліцца як цыган карослівай кабылай. Гл. цыган.
    чухацца як карослівы. Зэльв. Асудж. Пра чалавека, які пастаянна чухаецца, цярэбіцца. Сцяцко 1970, 172.

Паведаміць пра недакладнасьць