На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 121
    кароста
    лезці як тая кароста. Асудж. Пра назойлівага, прыставучага чалавека. СЦБ, 237.
    Любось як кароста: калі каросту болі дзярэш, дык ёна горы сьвярбіць. Лаг. Прык. Заўвага збіральніка: «Прыказваюць аб сабе тыя, хто ашукаліся ў каханьні». Варлыга 1966, 50.
    прычапіцца/прыстаць як кароста. Няўхв. Пра нейчае настойлівае і такое непрыемнае прыставанне, чаплянне да каго-н. БПФС, 107; Янк., 423.
    у гарелку как у каросту. Смал. Асудж. Пра крэпка схільнага да гарэлкі чалавека. Добровольский ІІІ, 44.
    драцца як у каросце. Лаг. Асудж. Пра чалавека, які пастаянна чухаецца, цярэбіцца. Varłyha, 35.
    часацца як у каросце. Слуцк. Асудж. Сержпутоўскі 1999, 74. Тое, што драцца як у каросце.
  2. 122
    картопля
    рот, хоць картоплю засыпай. Карэл. Насмешл. Пра нейчы шырокі рот. Высл., 379.
    Пацеры не картопля - не акіснуць. Жарт. Пра магчымасць адкласці вымаўленне пацераў. Federowski, 207.
  3. 123
    картоха
    Вочы як картохі, а не бачаць ні трохі. Слуцк. Прык. Пра неадпаведнасць велічыні вачэй і зроку. Сержпутоўскі 1999, 80.
  4. 124
    карты
    Іншэ прожыве, ек у карты пройграе, а іншы - ек у остопку протопчэ. Стол. Прык. Пра розны лёс людзей. ТС 4, 229.
  5. 125
    каруселі
    як на каруселях. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны. Юрчанка, 191.
  6. 126
    карцінка
    Верачка як тарэлачка, тарэлачка як скрыпка, а Вера як карцінка. Гл. тарэлачка.
    як карцінка. Мсцісл., Маладз. Ухв. Пра вельмі прыгожага, дагледжанага чалавека. Юрчанка, 186; Гілевіч 2007, 71.
    як на карцінцы. Ухв. Пра добры парадак, лад, прыгожае абсталяванне. Янк., Пар., 184.
  7. 127
    карчак, гл. таксама карчок
    зрабіцца як карчак. Навагр. Спачув. Пра чалавека, што састарэў, стаў нязграбны, непрыгожы. СПЗБ 2, 426.
  8. 128
    карчма
    сэрца бы заезджая (заезная) карчма. Ваўк. п., Слуцк. Пра занадта адкрытага, даступнага, магчыма, і шчырага чалавека. Federowski, 273; Сержпутоўскі 134.
    адчыніць горла як вароты ў заезднай карчме. Гл. вароты.
    крык як у карчме. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі шумныя паводзіны людзей. Federowski, 152.
    крычаць як у карчме. Санько, 148. Тое ж.
    бегчы як шавец да карчмы. Гл. шавец.
  9. 129
    карчмар
    запомніць як карчмар даўгі. Насмешл. Пра памятлівага, уважлівага чалавека. Янк., Пар., 68.
  10. 130
    карчок
    ляжаць адной у хаце як карчок. Памянш. Брасл. Спачув. Пра адзінокую, нямоглую, недагледжаную жанчыну. СПЗБ 2, 426.
    худзенькі, старанькі як карчок. Памянш. Паст. Спачув. Пра старога, нямоглага, недагледжанага чалавека. СПЗБ 5, 332.
  11. 131
    карчыжка
    нага як корчижка. Смал. Няўхв. Пра хворую скручаную нагу. Добр., Смол., 347.
  12. 132
    каршун
    біць каго як каршун курыцу. Мін. Пра рашучы моцны напад на кагосьці. Высл., 285; ЛЦ, 23.
    бяжыць як каршун ляціць. Бран. Няўхв. Пра хуткае перамяшчэнне з агрэсіўнымі намерамі. Расторгуев, 183.
    наляцець/прыляцець як каршун. Івац., Паст. Няўхв. Пра рашучае, драпежнае з'яўленне каго-н. СПЗБ 3, 138; ЗЗайкі.
    крычаць як на каршуна. Навагр. п. Пра гучны, настойлівы, рэзкі крык. Federowski, 138; Ройзензон, 72.
    разбегчыся хто куды як кураняты ад ценю каршуна. Гл. куранё.
  13. 133
    карыта
    варочаць як свіння ў карыце. Гл. свіння.
    задавацца як свіння ў карыце. Гл. свіння.
    поркацца як лычом у карыце. Гл. лыч.
    такая павага як свінні ў карыце. Гл. свіння.
    цмокнуць бы свіння ў карыце. Гл. свіння.
    доўбаць як гусь обмерзлэ корыто. Гл. гусь.
  14. 134
    карытца
    жыць як сабакі ў карытцы. Гл. сабака.
  15. 135
    карэнне
    цвёрда як на карэнні. Няўхв. Пра мулкую пасцелю, няроўнае пасланне. Янк., Пар., 186.
  16. 136
    карэта
    здацца (прыдацца, прыйціся; спрытны, такі спасобны, ловак, здатны, зграбны) як вол да карэты. Гл. вол.
    На свеце як у карэце: едзеш і калышашся, пакуль не вывернешся. Прык. Пра розныя падзеі ў жыцці, якое заканчваецца адным сумным фіналам. Нос., 87.
  17. 137
    каса
    Голы як біч, а востры як каса. Рэч. Прык. Жарт. Пра збяднелага, але задзірыстага чалавека. Pietkiewicz, 370.
    гостры як каса. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека з вострым, задзірыстым характарам. Federowski, 113.
    джыгацца як каса. Мсцісл. Пра апёкі крапівай. Юрчанка, 186.
    трапіць як каса на камень. Стол. Пра сутыкненне двух моцных характараў. Высл., 400.
    язык ходзіць як мянташка (мянта) па касе. Гл. мянташка.
    грыбоў хоць касу закладай. Пух., Слуцк. Ухв. Пра вялікую колькасць грыбоў. Мін.-Мал., 1970, 159; Сержпутоўскі 1999, 79.
    кідацца як жаба на касу. Гл. жаба.
    крычаць як той дурань касу схаваўшы. Гл. дурань.
    языком мянціць як касу чысціць. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Ройзензон, 80.
    чыста (роўна) як пасля касы. Глуск. Ухв. Пра прыбраную пляцоўку. Мат., 186.
    дзеркач дзерэ як косу менціць: жах-жах! Стол. Пра спеў драча, падобны на гук вастрэння касы. ТС 2, 14.
  18. 138
    касец
    трэба каму што як касцу матыка. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбную для пэўнай справы рэч. Юрчанка, 186.
  19. 139
    касіць
    грыбоў, хоць касіць. Слон. п., Івац. Ухв. Пра вялікую колькасць грыбоў. Federowski, 118; ЗЗайкі.
    Любіць - не сена касіць. Гл. сена.
  20. 140
    каснік
    зажадацца як Гіны каснікоў. Гл. Гіна.

Паведаміць пра недакладнасьць