На запыт знайшлося 215 артыкулаў

  1. 41
    маліна
    дзеўка як маліна. Ваўк. п., Жытк. Захапл. Пра маладую, прыгожую, прыемную дзяўчыну. Federowski, 95; ТС 3, 63.
    сена как малина. Смал. п. Ухв. Пра пахучае сенца добрай якасці. Добровольский ІІІ, 121.
    хлопец як маліна. Ваўк. п. Захапл. Пра маладога, спраўнага, прыгожага хлопца. Federowski, 54.
    крычаць як дурны ў малінах. Гл. дурны.
  2. 42
    маліначка
    Тонкая як быліначка, жаркая як маліначка. Памянш.-ласк. Лаг. Захапл. Пра маладую, зграбную, прыгожую дзяўчыну. Varłyha, 171.
  3. 43
    малінка
    губкі як малінкі. Памянш. Захапл. Фальк. Пра прыгожыя дзявочыя вусенкі. Янк., Пар. 45.
    згладзіць як малінку. Памянш. Ваўк. п. Пра хуткае і прыемнае знішчэнне чаго-н. Federowski, 354. ≺ Згладзіць - тут: зглынуць, знішчыць.
    ухапіцца як за малінку. Памянш. Ваўк. п. Пра радасную, з прыемнасцю згоду на нейкую прапанову, справу. Federowski, 316.
  4. 44
    малітва
    як п'янага малітва. Слон. Іран. Насмешл. Пра блытаную гаворку. Высл., 430.
    ненадзейна як з малітваю праз дрыгву. Іран. Пра ненадзейную справу, слаба падмацаванае, негарантаванае пачынанне. Антырэліг. казкі, 83.
    мармытаць як рабін малітву. Гл. рабін.
  5. 45
    малодзіва
    густы што малодзіва. Слон. Ухв. Пра нешта густой кансістэнцыі. Высл., 309.
  6. 46
    малпа
    вулупіць очы ек налпа. Жытк. Асудж. Пра чалавека з непрыемным, няўцямным паглядам. ТС 3, 141. ≺ Налпа - малпа.
  7. 47
    малы
    гуляць як дзіця малое. Гл. дзіця.
    забаўляцца як малое дзіця. Гл. дзіця.
    заснуць як малое дзіця. Гл. дзіця.
    здзяцінець што малое дзіця. Гл. дзіця.
    плакаць як дзіця малое. Гл. дзіця.
    Старое як малое - одын розум. Драг. Прык. Пра старога чалавека, які становіцца па-дзіцячаму капрызным. Скарбы, 94.
    старое як малое. Няўхв. Пра старых, якія перастаюць арыентавацца ў рэчаіснасці, патрабуюць апекі і дапамогі. Янкоўскі, 95.
    шануй старое як дзіця малое. Гл. дзіця.
    зямлі як малому сесці. Мін. Няўхв. Пра вельмі малы лапік зямлі. Высл., 331.
    цыркаць [таго малака] бы малому. Пра невялікі надой малака. Нар. лекс., 236.
    дзяцініцца як малы. Сміл. Няўхв. Пра паводзіны дарослага, неадпаведныя яго ўзросту. Шатэрнік, 85.
    засаромецца як малы ўсё роўна. Сміл. Няўхв. Пра сарамяжлівасць дарослага, неадпаведна ўзросту. Шатэрнік, 108.
    Стары як малы: што бачыць, то просіць. Прык. Аксамітаў, 217. Тое, што Старое як малое - одын розум.
    дурэць як малыя. Няўхв. Пра дарослых, што забаўляюцца як дзеці. Янк., Пар., 57.
  8. 48
    малюнак
    як на малюнку. Ухв. Пра нешта вельмі прыгожае. Янк., 446.
  9. 49
    мама
    добра як у мамы гасцяваць. Ухв. Пра дужа прыемную сітуацыю. Янк., Пар., 54.
  10. 50
    Мамай
    як Мамай прайшоў дзе. Няўхв. Пра поўны беспарадак, разбурэнне, неразбярыху дзе-н. ФСБМ 2, 17.
  11. 51
    Мамон
    шукаць як Мамон піпку. Ушацк. Насмешл. Пра нейкае дарэмнае, камічнае шуканне не ў тым месцы, дзе трэба. МК, 306.
  12. 52
    мамыра
    як мамыра нейкі. Мсцісл. Няўхв. Пра надзьмутую, замкнёную, капрызную асобу. Юрчанка 1977, 71.
  13. 53
    манах
    сядзець як у манахах. Насмешл. Пра падкрэслена строгага чалавека. Янк., Пар., 163.
  14. 54
    мангол
    страшан як мангол. Вілен. п. Няўхв. Пра чалавека з благім характарам і непрыемнай знешнасцю. Зеленин, I, 125.
  15. 55
    манеж
    круціцца як у маняжы. Маст. Спачув. Пра чалавека ў пастаянных занятках, клопаце. Даніловіч, 259. ≺ Манеж - паветка, дзе змяшчалася прывадное кола стацыянарнай малатарні. Кола круцілі два запрэжаныя кані.
  16. 56
    манія
    сядзець як манія. Лоеў. Няўхв. Пра асобу, што ў гурце адчувае сябе адчужана, засяроджана на нечым сваім. Янкова, 189. ≺ Манія - здань, прывід.
  17. 57
    манна
    чакаць як манны нябеснай. Пра чаканне з вялікім нецярпеннем. ФСБМ 2, 18.
  18. 58
    Манька
    як Манька з батонамі. Іўеў. Асудж. Пра жанчыну неахайна апранутую, нагружаную хатулямі з пакупкамі (ацэнка гараджанамі нядаўніх «калхознікаў»). Даніловіч, 233.
  19. 59
    Маня
    як Маня з гаргазу. Астр. Няўхв. Пра залішне бойкую, гаваркую жанчыну. Даніловіч, 233.
  20. 60
    мара
    памазала плацце як мара [екая]. Лоеў. Пра жанчыну, якая з-за бруднай вопраткі выглядае страшна і несамавіта. Янкова, 245. ≺ Мара - у розным значэнні: здань, злы дух.
    прыстаць ек мара. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, што прыстае да іншых, ад якога ніяк не адчапіцца. ТС 4, 255.
    прычапіцца як та мара. Жытк., Кам. Няўхв. ЖНС, 67. Тое ж.
    прэцца следам як тая мара. Слуцк. Няўхв. Пра настойлівае пераследаванне каго-н. Сержпутоўскі 1999, 177.
    убрацца як мара. Беласт. Асудж. Пра неадпаведны, дзіўнаваты ўбор некага. «Ніва», 1978, № 26.
    хадзіць як мара. Смал. п., Брэсц., Драг. Няўхв. Пра дзіўнаватага чалавека з несамавітымі паводзінамі. Добр., Смол., 389; Нар. лекс., 196.
    ходыть бы мара распатланая. Драг. Няўхв. Пра неахайную непрычасаную жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
    як мара з'явіцца перад кім. Чэрык. Няўхв. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. Бялькевіч, 259.
    як мара ў вочы лезці. Слон. Няўхв. ЖН, 128. Тое, што прыстаць ек мара.

Паведаміць пра недакладнасьць