На запыт знайшлося 215 артыкулаў

  1. 121
    метка
    як уюн на метцы. Гл. уюн.
  2. 122
    метла, гл. мятла
  3. 123
    мех
    асунуцца як мех. Слуцк. Пра чалавека, што мякка, павольна ўпаў, забіты, страціўшы прытомнасць ці адчуўшы моцны боль. Сержпутоўскі 1999, 31.
    Век зжыў як мех сшыў. Прык. Пра хуткаплыннасць часу. Янк., Пар., 25.
    Век зжыць - не мех сшыць. Віл. Прык. Пра складанасць жыццёвай дарогі. Tyszkiewicz, 415; Анимелле, 262; Нос., 22; Дуб., 7; СПЗБ 1, 294.
    дзьмуць як кавальскі мех. Ваўк. п. Пра моцнае дзьмуханне куды-н. Federowski, 83.
    жарэ як у мех бяздонны топча. Хойн. Асудж. Пра залішне абжорлівага чалавека. Высл., 318.
    жраць як у мех. Рэч. Асудж. ЛЦ, 91. Тое ж.
    кашляць як у мех. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчы моцны гучны кашаль. Юрчанка, 200.
    нагарнуць як дыму ў мех. Гл. дым.
    надуцца як кавальскі мех. Ваўк. п. Насмешл. Пра надутага крыўдлівага чалавека. Нос., 143; Federowski, 195.
    напхацца як мех. Карэл. Няўхв. Пра залішняе аб'яданне каго-н. Высл., 352.
    пражыць за кім як непраны мех. Лоеў. Спачув. Пра невясёлае, небагатае замужняе жыццё. Янкова, 217.
    пхнуць як у мех. Вілен. Няўхв. Sielicki, 146. Тое, што жраць як у мех.
    сапець носам як кавальскі мех. Няўхв. Пра моцнае, немілагучнае сапенне каго-н. Бялькевіч, 400.
    сапсці як кавальскі мех. Ваўк., Івац. Няўхв. СПЗБ 4, 366; Янкоўскі, 118; ЗЗайкі. Тое, што сапець носам як кавальскі мех.
    сапсці як паравэй мех. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 193. Тое, што сапець носам як кавальскі мех.
    сапсці як у мех. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 400. Тое, што сапець носам як кавальскі мех.
    сунуцца як салявы мех. Гродз. Астр. Няўхв. Пра маруднае, няспрытнае, непаваротлівае перамяшчэнне каго-н. Даніловіч, 245.
    сядзець як мех набжджаны. Мядз. Насмешл. Вульг. Асудж. Пра кагосьці непрыветнага, надзьмутага, нялоўкага. ЗСалавей.
    таптаць як у бяздонны мех. Санько, 187. Тое, што жраць як у мех.
    тоўсты як мех. Карэл. Няўхв. Пра тоўстага сытага чалавека. Высл., 400.
    хадзіць як няпраны мех. Гом. Няўхв. Пра чалавека, што ходзіць у бруднай вопратцы. Горленка, 251. ≺ Няпраны - нямыты, брудны.
    як мех. Мсцісл. Няўхв. Пра непаваротлівага лянівага чалавека. Юрчанка, 190.
    як у дзіравы мех: ніколі поўна не насыплеш. Чэрык. Няўхв. Пра чалавека, якому заўсёды нечага мала. ЛЦ, 130.
    Пацеха як з [пустога] меха. Ваўк. п. Прык. Іран. Пра адсутнасць любой пацехі. Federowski, 208; Дуб., 45.
    сыпацца як з парванага (праклятага, проклятага) меха. Мсцісл. Пра несупынную, моцную завіруху, завею. Юрчанка, 173.
    сыпацца як з дзіравага мяха. НН, 565. Тое ж.
    біць як па мяху. Мсцісл. Пра ўдары па нечым мяккім. Юрчанка, 193.
    вісець як у мяху. Віл., Іўеў., Навагр. Пра хмарнае бязветранае надвор'е. СПЗБ 3, 192; СЦБ, 230.
    сябраваць як два каты ў мяху. Гл. кот.
    чэсць як кату ў мяху. Гл. кот.
    як кату ў мяху. Гл. кот.
  4. 124
    меч
    Голы як біч, а востры як меч. Гл. біч.
    з языком як з мячом. Няўхв. Пра чалавека, які мае надта востры язык. Янк., 407; Санько, 138.
  5. 125
    мешэчок, гл. мяшочак
  6. 126
    мёд
    жыць ек пчола ў меду. Гл. пчала.
    Гора гараваць - не мёд лізаць. Прык. Пра цяжкасці і боль пры перажыванні гора. Ром., Бел., 293; Federowski, 113.
    Замуж - як у мёд, з замужжа - як са смалы. Гор. Прык. Пра лёгкасць і прыемнасць пачатку замужжа і заганы і праблемы расстання альбо разводу. АВНЛ.
    ласы як мядзведзь на мёд. Гл. мядзведзь.
    ліпнуць як мухі на мёд. Гл. муха.
    ляцець як мухі на мёд. Гл. муха.
    пазлятацца як восы на мёд. Гл. восы.
    помалюсеньку ісці як пчола ў мёд. Гл. пчала.
    смашны як мёд. Мсцісл. Пра нешта вельмі смашнае. Бялькевіч, 60.
    Як грыміць на лёд, то будзе хлеб як мёд. Прык. Фальк. Пра дарагі хлеб у неўраджайны год. Сцяшковіч, 668. ≺ У прыкметах гром, калі яшчэ не адтала зямля, нібыта прадвяшчае галодны год.
    гаварыць як мёдам мазаць. Бераст. Няўхв. Пра надта ліслівую, дагодлівую гаворку каго-н. Даніловіч, 234.
    задавацца як муха на шклянцы з мёдам. Гл. муха.
    лжэ як мёдам мажа. Асудж. Пра чалавека, які шчодра раздае даверлівым салодкую няпраўду. Янк., Пар., 96.
    салодкая як з мёдам сліва. Захапл. Пра нешта дужа смачнае і салодкае. Энеіда навыварат.
    як мёдам намазана каму, дзе. Гродз. Маст. Асудж. Пра вялікае імкненне, цягу да чаго-н., што вельмі прываблівае. Даніловіч, 234; Васюковіч, 19.
    завяз у сваім багацці як муха ў мёдзе / у смале. Гл. муха.
    старацца як мядзведзь у мёдзе. Гл. мядзведзь.
    Жыццё як мёду піццё. Прык. Ухв. Пра добрае, прыемнае жыццё. Янкоўскі, 85.
    хочацца як мядзведзю мёду. Гл. мядзведзь.
    лезці як мурашкі ў пляшку з-пад мёду. Гл. мурашка.
    У раду як у мяду. Гродз. Прык. Пра найлепшае, што чакае чалавека ў сям'і, родзе. Цыхун, 194.
  7. 127
    мёртвы
    Вучонага вучыць што мёртвага лячыць. Прык. Іран. Пра непатрэбнасць намаганняў у нечым. ПП 2, 179.
    гарэць што ў мёртвага на душы. Жлоб. Іран. Пра поўную адсутнасць гарэння. Высл., 303.
    Дурнога вучыць як мёртвага лячыць. Прык. Пра марнасць намаганняў вывучыць дурня. Янк., 161.
    як мёртвага ногі. Шчуч. Няўхв. Пра нешта вельмі халоднае, настылае. Сцяшковіч, 616.
    дапамог як мёртваму прыпаркі. Маладз. Іран. Пра поўную неэфектыўнасць дапамогі, нейкіх захадаў. ФА; Ахрым., 27.
    патрэбен як мёртваму лякарства. Чэрык. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
    трэба як мёртваму клізма. Смарг. Іран. Даніловіч, 234. Тое ж.
    узгаласіць як па мёртваму. Пра моцны плач, галашэнне. Носович, 52.
    ляжаць як мяртвая. Паст. Няўхв. Пра нерухомае ляжанне стомленай альбо моцна заснуўшай жанчыны. СПЗБ 3, 107.
    ляжаць як мёртвы. Краснап., Паст. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека, які ляжыць непрытомны. Бялькевіч, 274; СПЗБ 1, 180.
    ляжаць мёртвым грузам. Гл. груз.
    паможа як умерламу (змарламу, змарнаму, мёртваму) кадзіла. Ваўк., Слон., Касц., Нясв. Federowski, 215; Сержпутоўскі 1999, 137, 138, 383; Высл., 361; Янкоўскі, 229; Бялькевіч, 216; ФА. Тое, што дапамог як мёртваму прыпаркі.
  8. 128
    мігла
    як міглы. Воран. Пра вялікую кольскасць мошак. СПЗБ 3, 65. ≺ Мігла - мгла.
  9. 129
    мілы
    як мілы дзень. Гл. дзень.
  10. 130
    мінута
    праляцець як адна мінута. Мсцісл. Пра хуткае прамінанне часу, асабліва тады, калі чалавеку было прыемна. Юрчанка 1977, 210.
  11. 131
    Мірон
    ходзіце як Мірон з Чычырындаю. Івац. Насмешл. Пра маладых, якія швэндаюцца без справы. ЗЗайкі. ≺ «Гэта наша кушняроўская прысказка. Хто былі такія Мірон і Чычырында, ніхто не памятае. Але так скажуць найхутчэй пра валацуг якіх» (тлумачэнне інфарманта).
  12. 132
    місачка
    як місачку (місачкі) пабіўшы. Памянш.-ласк. Астр., Воран. Насмешл. Пра прыгнечанага, разгубленага, спалоханага чалавека. Даніловіч, 234.
  13. 133
    міска
    як таўкач кала місак. Гл. таўкач.
    сыкаць адна на адну, як дзве кошкі каля аднае міскі з малаком. Гл. кошка.
  14. 134
    мітульга
    быйстрінькій як мітульга. Мсцісл. Ухв. Пра жвавага дзіцёнка. Бялькевіч, 264; Нар. слов., 174. ≺ Мітульга - матылькі, казяўкі.
    насіцца як мітульга якая. Чач. Пра паводзіны жвавага, хуткага дзіцяці. ЖНС, 103.
  15. 135
    Міхал
    баяцца як свенты Міхал д'ябла. Воран. Іран. Насмешл. Пра адсутнасць страху перад кім-н. Даніловіч, 246.
    прычапіцца як д'ябал да святога Міхала. Гл. д'ябал.
  16. 136
    Міхаль
    сядзець як Міхаль ад Нясвіжа. Стаўб. Іран. Пра чалавека, які займае месца за сталом, што далёка ад міскі. МК, 256.
  17. 137
    Міцька
    весяліцца як Міцька на Радаўніцу. Карм. Няўхв. Пра чыюсьці недарэчную весялосць. Высл., 293.
  18. 138
    млён
    як млён. Віл. Пра непаваротлівага чалавека. Жыв. сл., 98. ≺ Млён - палка, якой круцяць жорны.
  19. 139
    млін/млын
    малоць (языком) як пусты млін. Ваўк. п., Жытк., Кліч. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Federowski, 176; ТС 4, 271; ДА.
    грукату дзе як у мліне. Ваўк. п., Мін., Слон. Пра моцны шум, гоман, грукат дзе-н. Federowski, 188; Высл., 308.
    пытляваць як млын. Ваўк. п. Асудж. Federowski, 253. Тое, што малоць (языком) як пусты млін.
    круціцца як кола ў млыне. Гл. кола.
    пылу як у млыне. Пра цэлае воблака пылу. Янк., Пар., 135.
    у галаве як у млыне (шуміць). Гродз. Пра моцны шум у галаве. СПЗБ 1, 406.
    цягнуць бы конь на млыне. Гл. конь.
    язык лятае як камень у млыне. Гл. камень.
  20. 140
    млынавы
    лад як у млынавым калясі. Гл. калясо.

Паведаміць пра недакладнасьць