На запыт знайшлося 215 артыкулаў

  1. 61
    Марак, гл. таксама Марка
    таўчыся як Марак па пекле (у пекле). Воран. Няўхв. Пра чалавека, які пакутуе, мусіць шмат хадзіць, рабіць розную работу, мець многа клопатаў і турбот. Даніловіч, 233.
  2. 62
    марац
    як кот у марцы. Гл. кот.
  3. 63
    мардва
    Радні як мардвы, а паабедаць нейдзе. Прык. Асудж. Пра шматлікіх сваякоў, ад якіх не дачакаешся дапамогі. Нос., 144.
  4. 64
    Марка
    блукаць (сноўдацца) як Марка па пекле. Мін. Пра чалавека, які пакутуе, мусіць шмат хадзіць, рабіць розную работу, мець многа клопатаў і турбот. ЛЦ, 34. ≺ З павер'я пра Марка, які выпадкова трапіў у пекла.
    ганяць як Марка (Марку) па пекле. Навагр., Дзятл., Крыч., Ваўк., Івац. Асудж. Пра чалавека, якога ўвесь час, не шкадуючы, куды-н. пасылаюць, прымушаюць рабіць што-н. Даніловіч, 233; Высл., 303; ФА; ЗЗайкі.
    загінуць як Марка ў пекле. Мін. Спачув. Пра чалавека, які нясе непамерны груз клопатаў і турбот. ЛЦ, 106.
    ісці як Марка з пекла. Мсцісл. Пра чалавека, што ідзе стомлены, спрацаваны, заклапочаны. Юрчанка 1977, 215.
    маяцца як Марка ў пекле. Гор. Спачув. Пра чые-н. пакуты, клопаты, турботы. АВНЛ.
    таўчыся як Марка ў пекле. Смал. п., Стаўб., Светл., Маз., Гродз., Стол., Няўхв. Ром., Бел., 310; Добр., Смол., 423; Нос., 143; Высл., 399; МК, 258; Цыхун, 193; ТС 5, 147; ФА. Тое, што блукаць (сноўдацца) як Марка па пекле.
    хадзіць як святы Марка па пекле. Маладз. ФА. Тое ж.
    цягацца як Марка па пекле. Смарг., Маладз. ФА. Тое ж.
    цягаць як чорт Марку па пекле. Гл. чорт.
  5. 65
    маркова
    Мой хвор мужычок, да красён як бурачок; а я здарова, да жоўта як маркова. Прык. Іран. Пра неадпаведнасць знешняга выгляду і фактычнага здароўя ў сужонкаў. Нос., 78; Дуб., 36.
  6. 66
    Маркуны
    нарабіць [дзялоў] як воўк у Маркунах. Гл. воўк.
  7. 67
    мароз
    надзьмуцца як вош на мароз. Гл. вош.
    па плячах так як мароз сыпле. Слон. п. Пра стан узрушанасці, хваробы ці страху. Federowski, 237.
    узяцца як мароз нанач. Ухв. Пра нейкі ўздым у працы, у справах. Янк., Пар., 174.
    як вош на мароз. Гл. вош.
    кляне як марозам на вяргіню вее. Пра страшныя, моцныя праклёны. Янк., Пар., 86.
    дрыжаць бы сабака на марозе. Гл. сабака.
    лізнуць як жалеза на марозе. Гл. жалеза.
    пагінуць як прусакі на марозе. Гл. прусак.
    трашчаць як сцяна на марозе. Гл. сцяна.
    як прусак на марозе. Гл. прусак.
    чыпурыцца як вош на марозі. Гл. вош.
    дачакацца як голы марозу. Гл. голы.
    уцякаць (бегчы) як прусак ад марозу. Гл. прусак.
  8. 68
    марскі
    Людская пахвала што марская хваля. Гл. хваля.
  9. 69
    Марцін
    набрацца як Марцін за рубля. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які празмерна напіўся. Санько, 154.
    набрацца як Марцін мыла. Крыч., Касц., Мін. Насмешл. Пра чалавека, які празмерна напіўся ці наеўся. Высл., 349; ЛЦ, 97.
    нарэзацца ек Марцін мула. Жытк. Насмешл. ТС 3, 158. Тое ж.
    падыходзіць да чаго як Марцін да клёцак. Воран., Шчуч. Ухв. Жарт. Пра нейчае ўмелае, удалае стаўленне да чаго-н. Даніловіч, 234; ФА.
    цікавы як Марцін да кавы. Лід., Шчуч. Іран. Пра нейчую празмерную цікаўнасць да чаго-н. Сцяшковіч, 614; Высл., 415; Даніловіч, 234.
  10. 70
    марцовы
    набыцца як марцовы снег. Гл. снег.
    як кот марцовый. Гл. кот.
  11. 71
    Марцэля
    зарабіць як Марцэля на цыбулі. Ашм. Іран. Пры чыесьці страты ў нейкай справе пры спадзяваным заробку. Высл., 324.
  12. 72
    маршалок
    стаяць як маршалок на покуце. Стол. Насмешл. Пра нейчую важную паставу. ТС 4, 138.
  13. 73
    маселца
    Картачкі як маселца, а машоначка хоць выкруць. Памянш. Прык. Іран. Пра заўзятага іграка: карты зношаныя, замасленыя, а кішэнь (машонка) пустая. Нос., 60.
  14. 74
    маскаль
    муціць у вадзе як маскаль у сяле. Асудж. Пра чалавека нахабнага і актыўнага, што не па праўдзе жыве. Шпилевский, 184. ≺ Маскаль (тут) - царскі салдат.
    як маскаль. Гродз. Насмешл. Пра здаровую, энергічную, прадпрымальную жанчыну. Цыхун, 175.
    сыдять як москалі в рад. Драг. Насмешл. Пра шэраг людзей, што сідзяць шчыльна адзін да аднаго. БА.
  15. 75
    Масква
    пайсці як у Маскву за песнямі. Нясв. Пра чалавека, якога ніяк не дачакацца з дарогі. ФА.
    як да Масквы ракам. Слон., Шчуч., Воран. 1. Пра далёкае і доўгае падарожжа. 2. каму да каго. Здзекл. Пра асоб, якія не раўня адзін аднаму, паміж якімі вялікая розніца. Даніловіч, 219.
  16. 76
    масла
    глядзець (пазіраць) як кот на масла. Гл. кот.
    жоўты як масла. Навагр. Ухв. Пра нейкі якасны прадукт прыемнага жаўтаватага колеру. СПЗБ 5, 98.
    зямля як масла. Ухв. Пра ўрадлівую зямлю. ФСБМ 2, 21.
    бы маслам памазаў. Карэл. Ухв. Пра чалавека, што нешта падладзіў, камусьці падгадзіў, сказаў прыемнае. Высл., 289.
    залгаць як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
    любіць як кашу з маслам. Гл. каша.
    Мазуру біцца, так як людзям хлеб з маслам з'есць. Гл. людзі.
    пайсці як з маслам. Ухв. Пра лёгкае, з ахвотай выкананне нейкай працы. Янк. Пар., 123.
    што маслам па душы. Мсцісл. Ухв. Пра нешта прыемнае, сказанае ці зробленае. Юрчанка, 154.
    што ні скажа, нібы маслам мажа. Б.Каш., Хойн. Няўхв. Пра чалавека, што надта лісліва гаворыць. ПП 2, 326; АВНЛ.
    як маслам па нырках. Шчуч. Ухв. Сцяшковіч, 617. Тое, што маслам па душы.
    як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
    Аднаму ідзе як па масле, а другому - як па грудзі. Прык. Пра тое, што розным людзям не аднолькава шанцуе. Federowski, 122.
    бы сыр у масле качацца. Гл. сыр.
    жыць як клёцка ў масле. Гл. клёцка.
    ідзе як па масле (маслу). Ваўк. п., Івац., Слуцк., Мін., Сміл., Стаўб. Ухв. Пра работу, любую справу, якая вельмі добра, гладка ідзе. Federowski, 122; Сержпутоўскі 1999, 55; Высл., 332; Шатэрнік, 14; МК, 316; ТС 3, 66; ЗЗайкі.
    як галушка па масле плаваць. Гл. галушка.
    як сыр у масле купацца. Гл. сыр.
    як сыр у масле. Гл. сыр.
    гладка чэша як па маслу. Астр. Ухв. Пра чалавека, які нешта складна робіць. Сцяшковіч, 585.
  17. 77
    маслак
    абмокнуць як маслак. Гродз. п. Насмешл. Пра надта вымаклага чалавека. Federowski, 2. ≺ Маслак - масляк, ядомы грыб.
  18. 78
    маслечка
    як маслечкам па душы. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Federowski, 88. Тое, што маслам па душы.
  19. 79
    маслёнка
    сябраваць як таўкач з маслёнкаю. Гл. таўкач.
    пахадзіць як таўкач па маслёнцы. Гл. таўкач.
  20. 80
    маслюк, масляк
    як стары маслюк. Жлоб. Насмешл. 1. Пра знешні выгляд старога чалавека. 2. Пра нейкую зношаную, бясформенную рэч. Гор., Руд., 255.
    змерзнуць як масляк увосень. Слуцк. Насмешл. Пра моцна змерзлага чалавека, які страціў бадзёры выгляд. Высл., 329.
    раскіснуць як масляк. Івац. Няўхв. Пра састарэлага або стомленага, расхліпанага чалавека. ЗЗайкі.
    слізкі як масляк. Івац. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных. Янк., Пар., 151; ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць