На запыт знайшлося 215 артыкулаў

  1. 21
    макаўка
    Галоўка як макаўка, а розуму як насрана. Рэч. Насмешл. Вульг. Пра маладых і прыгожых, але нявопытных і неразумных. Pietkiewicz, 369.
    цвісці як макаўка. Ухв. Пра дзяўчыну, жанчыну, што добра жыве, хораша прыбрана. Киркор, 239; Нос., 179; Dybowski, 191.
    шчокі як макаўкі. Ухв. Пра румяныя шчокі, твар. Янк., Пар., 198.
    галоўка як макоўка. Пра прыгожую галоўку маладога чалавека. Нос., 25; Ляцкий, 8.
    Галоўка як макоўка, а розуму як накакана. Прык. Пра чалавека прыгожага, але недалёкага. Нос., 25.
    спаць ек послі макоўкі. Стол. Жарт. Пра працяглы, беспрабудны сон. ТС 4, 191.
  2. 22
    макляк
    намокнуць як макляк. Шчуч. Жарт. Пра чалавека, які моцна вымак пад дажджом. СПЗБ 3, 15. ≺ Макляк - намоклае палена.
  3. 23
    макоўка, гл. макаўка
  4. 24
    Максім
    понаравіцца як каша Максіму. Гл. каша.
  5. 25
    маладая
    збірацца як маладая да вянца. Дзятл. Няўхв. Пра марудныя, надта старанныя зборы куды-н. Даніловіч, 233.
  6. 26
    маладзенькі
    гібкі як маладзенькі дубочак. Гл. дубочак.
  7. 27
    маладзён
    як маладзён трох дзён. Іран. Пра зусім недасведчанага ў нейкай справе чалавека. Васильев, 144.
  8. 28
    маладзік
    паказацца як маладзік [і згінуць]. Жарт. Пра хуткае знікненне кагосьці з поля зроку. Federowski, 212.
  9. 29
    маладзіца
    Зіма не маладзіца, да яе не прытуліцца. Паст. Прык. Жарт. Пра зімовыя халады, няўтульнасць зімой. АВНЛ.
    Лужына не крыніца, дзяўчына не маладзіца. Гл. крыніца.
  10. 30
    маладня
    як гром за маладнёю. Гл. гром.
    мількануць як маладня. Мсцісл. Пра з'яўленне каго- альбо чаго-н. на вельмі кароткі прамежак часу. Бялькевіч, 264.
    лятаць як малання. Паст. Пра таго, хто хутка, імкліва рухаецца, перамяшчаецца. СПЗБ 2, 651.
  11. 31
    маладое
    зажадацца бы на маладое. Слуцк. Жарт. Пра моцнае жаданне чаго-н. з'есці, што ўласціва звычайна цяжарным жанчынам. Сержпутоўскі 1999, 61.
  12. 32
    маладуха
    плакаць як маладуха на вяселлі. Брасл. Пра нейчы гучны, але не зусім шчыры плач. Рабкевіч, 43.
  13. 33
    малады
    майская травіца нібы маладая дзявіца. Гл. дзявіца.
    смачна як старому маладая жонка. Гл. стары.
    cэрца б'ецца як у маладога пеўня. Гл. певень.
    разысціся як маладое піва. Гл. піва.
    шумець як маладое піва. Гл. піва.
    зажурыцца як малады. Маг. Насмешл. Пра журботу, сум чалавека пры развітанні са свабодай. Высл., 323.
    натурысты як малады жарэбчык. Гл. жарэбчык.
    Пажаніліся, што малады і стары конь спрэгліся. Гл. конь.
    паказацца як малады месяц [і згінуў]. Гл. месяц.
    сядзець як малады на вяселлі. Брасл. Насмешл. Пра нейчы заклапочаны, з адценнямі журботы і гордасці выгляд. Рабкевіч, 197.
    дзеўкі як жаробкі маладыя, туды-сюды лятаюць. Гл. жаробка.
  14. 34
    малако
    дастаць як у казла малака. Гл. казёл.
    круціцца як кот вакол гарачага малака. Гл. кот.
    пацягнуцца як кот без малака. Гл. кот.
    як ад казла - ні шэрсці, ні малака. Гл. казёл.
    як з быка малака. Гл. бык.
    як з казла малакаолку, ні выціснуць]. Гл. казёл.
    як з таго казла: ані воўны, ані малака. Гл. казёл.
    белы як малако. Ваўк. Ухв. Пра нешта белае, чыстае. Federowski, 30.
    белы як кроў з малаком. Гл. кроў.
    не дзяўчына, а ўся кругом як кроў з малаком. Гл. кроў.
    сад што малаком абліты. Івац., Смал. Пра бялюткі, усыпаны цветам сад. СЦБ, 16; ТС 3, 88; ЗЗайкі.
    сыкаць адна на адну, як дзве кошкі каля аднае міскі з малаком. Гл. кошка.
    Век за векам як пірог з млекам. Гл. пірог.
    туман ек молоко. Жытк. Пра надта густы белы туман. ТС 5, 164.
  15. 35
    маланка
    жыгаць як маланка тая. Пра праворнае дзіця. Нос., 42; Носович, 288. ≺ Жыгаць - тут: мітусіцца, хутка бегаць.
    мігнуць як маланка. Ваўк. п., Слон. Пра таго, хто хутка знік з вачэй. Federowski, 186; Высл., 346.
    пабегчы як маланка. Маст. Пра чалавека, які хутка, імкліва пабег. Высл., 358.
    шпаркі як маланка. Ваўк. п. Ухв. Пра шпаркага чалавека альбо жывёліну. Federowski, 300.
    хутка як маланкаю спаліў. Ваўк. п. Пра хуткае выкананне якой-н. справы. Federowski, 55.
  16. 36
    малатарня
    гудзець (грымець) як пустая малатарня. Слон. Асудж. Пра нейчыя пустыя размовы. Высл., 309.
    малоць (мянташыць) языком як малатарня. Дзятл., Карэл. Няўхв. Сцяшковіч, 598; МК, 148. Тое ж.
  17. 37
    малаток
    як з-пад малатка. Мсцісл. Пра новую пабудову. Юрчанка, 184.
    сэрца стукае як малаток. Пра моцнае, гучнае біццё сэрца. Высл., 393.
    што малаток хлопец. Мсцісл. Жарт. Пра добрага, лоўкага хлопца. Юрчанка 1977, 231.
  18. 38
    малацілка
    гаварыць як малацілка. Мсцісл. Асудж. Пра пустую гаворку каго-н. Юрчанка, 190.
    як у дурной малацілцы дзе. Мсцісл. Няўхв. Пра моцны шум дзе-н. Юрчанка, 200.
    тарахкаць ек молоцілка. Стол. Асудж. ТС 5, 135. Тое, што гаварыць як малацілка.
  19. 39
    малаціць
    гаварыць быццам у шэсць цапоў малаціць. Гл. цэп.
    чытаць як боб малаціць. Гл. боб.
    як чорт гарох малаціў на чым. Гл. чорт.
  20. 40
    малёваны
    хароша як малёвана. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі прыгожую жанчыну, яе прыроднае хараство. Federowski, 50.
    дитёнык як малёваный. Смал. п. Ухв. Пра вельмі прыгожае дзіця. Добр., Смол., 449.

Паведаміць пра недакладнасьць